Аб занятасці насельніцтва і налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна ў 2020 годзе.

У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў 2020 годзе было занята 10,9 тысячы чалавек.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у 2020 годзе склала 908,6 рубля, у тым ліку ў снежні 2020 года – 1043,2 рубля і павялічылася ў параўнанні з лістападам 2020 года на 8,9 %, або на 84,9 рубля.

Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у снежні 2020 года ў параўнанні з лістападам 2020 года павялічылася на 7,6 %.

У прамысловасці сярэдняя заработная плата ў снежні 2020 года склала 1315,1 рубля, у будаўніцтве – 1042,2 рубля, на транспарце – 1079,7 рубля, у адукацыі – 878,7 рубля, у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы – 875 рублёў. Заработная плата работнікаў аховы здароўя і сацыяльных паслуг у снежні 2020 года склалася ў памеры 1044,6 рубля, у тым ліку ў галіне аховы здароўя – 1082,4 рубля.

Святлана ШЧЫРАЯ,
начальнік галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации