Яна штогадовая і прадоўжыцца ў Беларусі да 5 верасня.

Як расказала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, на Дзятлаўшчыне таксама пачаўся збор канцылярскіх і спартыўных рэчаў, абутку, адзення і ўсяго неабходнага для падрыхтоўкі да новага навучальнага года дзяцей, якія гадуюцца ў шматдзетных, няпоўных, маламаёмных сем’ях або трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю ці знаходзяцца ў дзіцячых інтэрнатных установах, над якімі вядуць шэфства валанцёры атрадаў “Добрае Сэрца”.

Аказаць дапамогу да новага навучальнага года такім дзецям раёна можа кожны жадаючы. Усё сабранае будзе перададзена адрасатам і зробіць іх школьнае жыццё больш яркім, цікавым і прыемным. Пункт збору рэчаў знаходзіцца ў офісе раённага моладзевага аб’яднання па адрасе: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18 (будынак райвыканкама), кабінет 313.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Нам даверана памяць. “Без тэрміну даўнасці”: гісторыя для дзятлаўчан
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці

Похожие публикации