На Гродзеншчыне стартаваў відэамарафон “Мамочка наша родная, эти нежные строки тебе”.
Абласны конкурс прымеркаваны да Дня маці і праходзіцьу рамках Тыдня маці з 8 па 14 кастрычніка. Усім жадаючым арганізатары прапануюць запісаць відэавіншаванне сваёй маме або калектыўнае (выкананае, напрыклад, усім класам або групай) віншаванне, адрасаванае ўсім матулям.
Самыя цікавыя і крэатыўныя відэавіншаванні будуць трансліравацца на інтэрнэт-сайтах газеты “Гродзенская праўда” і абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”.
Пераможцаў узнагародзяць граматамі і прызамі абласной арганізацыі БСЖ.