Адыходзіць зіма, і ў меліяратараў Дзятлаўшчыны пачынаецца актыўны сезон.
Першыя праекты ўжо знайшлі сваё завяршэнне. Днямі брыгада Аляксандра Лішыка выканала пераўладкаванне каналізацыі транспарціроўкі мязгі на крухмальным заводзе ў Борках.
Згодна з праектам, новая пластыкавая каналізацыя будзе ісці паралельна са старой азбестацэментнай на адлегласці 400 метраў ад цэха. Нягледзячы на начныя замаразкі, меліяратары справіліся з яе пракладкай за паўтара тыдня сваімі сіламі.
Земляныя работы на аб’екце выканаў машыніст экскаватара з трыццацідвухгадовым стажам Аляксандр Панасенкаў. У скарбонцы яго працоўнага вопыту – работы на будаўніцтве Аўгустоўскага канала, міжнароднага газаправода “Ямал-Еўропа”, рэканструкцыі Мірскага замка.
Па меркаванні Аляксандра Віктаравіча, праца з тэхнікай – справа сапраўдных мужчын. Таму і свой вольны час мужчына прысвячае справам тэхнічным: працы за рулём уласнага трактара на прысядзібнай гаспадарцы.
На пракладцы каналізацыі працавалі мантажнікі вонкавых трубаправодаў Сяргей Шчэрба і Віталь Бякета. У іх за плячыма таксама больш за паўтара дзясятка гадоў працы ў меліярацыі. Па словах кіраўніцтва, ім можна даверыць самыя адказныя ўчасткі работ і быць спакойным за паспяховае іх выкананне.
Зладжанай камандай прафесіяналаў кіруе старшы майстар Аляксандр Лішык. Ураджэнец Слонімшчыны, пасля заканчэння Жодзінскага машынабудаўнічага каледжа ён паспрабаваў сябе на працы і ў прыватных, і ў дзяржаўных прадпрыемствах. Больш за дзесяць гадоў таму прыйшоў у Дзятлаўскае ПМС і застаўся тут працаваць. Па словах Аляксандра Канстанцінавіча, работа меліяратараў няпростая і надзвычай адказная, увесь час у камандзіроўках. Аднак заўжды прыемна бачыць вынік сваёй працы. А пасля насычанага працоўнага дня – вяртацца дадому, дзе заўжды чакаюць.
Наталля АВЯРЧУК
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…