Па прафесію – у лясгас

Старшакласнікі стаяць на мяжы выбару будучай прафесіі.

З гэтай нагоды навучэнцы 10 класа сярэдняй школы № 1 горада  Дзятлава наведалі Дзятлаўскі лясгас. Галоўны ляснічы Юрый  Мамедаў расказаў падлеткам аб прафесіях, якія запатрабаваны  ў гэтай прамысловасці. Засяродзіў увагу і на галоўных задачах, якія стаяць перад лясной гаспадаркай, бо ў наш час яна з’яўляецца развіццёвай галіной эканомікі, якая забяспечвае патрэбы народнай гаспадаркі і насельніцтва ў прадуктах лесу, а таксама выконвае экалагічныя і сацыяльныя функцыі. На сённяшні дзень прадукцыя лясной гаспадаркі аказвае значны ўплыў на развіццё многіх галін эканомікі: будаўніцтва, хімічную і машынабудаўнічую прамысловасці.

Старшакласнікі мелі магчымасць задаць свае пытанні. Іх цікавіла, у якіх вучэбных установах можна набыць прафесіі па патрэбных спецыяльнасцях, якая для гэтага  патрэбна адукацыя, якія прадметы з’яўляюцца профільнымі, каб паступіць у ВНУ. Цікавасць выклікаў і той факт, што ў лясной прамысловасці працуюць не толькі людзі з вышэйшай адукацыяй, а і з сярэдне-спецыяльнай. Ёсць вакансіі працаўнікоў рабочых спецыяльнасцей, вадзіцеляў, бо ў лясгасе  шмат тэхнікі. Таксама школьнікі мелі магчымасць паглядзець тэхніку, якую выкарыстоўваюць пры тушэнні лясных пажараў, і больш падрабязна пазнаёміцца з гэтым кірункам работы лясгаса.

У выніку сустрэчы многія дзесяцікласнікі глыбей задумаліся аб выбары прафесіі. Адчулі і ўбачылі, што прадстаўнікі лясной прамысловасці – запатрабавальная прафесія сучаснасці, якая дае магчымасць уладкавацца на працу на сваёй малой радзіме і па ўсёй Беларусі.

Навучэнцы школы  штогод  прымаюць удзел у “Тыдні лесу”, акцыі “Ачысцім планету ад бруду”. І ў гэтым годзе плануюць удзельнічаць у Рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу-2021», якая прысвечана Году народнага адзінства, а таксама аднаўленню лясных масіваў.

Марына  ПАЎЛЮЧЫК,
класны кіраўнік 10 класа сярэдняй школы № 1 г. Дзятлава

administrator

Recent Posts

Тэрыторыя дзяцінства. “Пошта даверу”. Для чаго існуе? Як звяртацца?

Сёлета ва ўстановах адукацыі Дзятлаўшчыны ўкаранёна новая форма аказання дапамогі і падтрымкі навучэнцам – “Пошта…

2 часа ago

Трыумф берагіняў традыцый: Дзятлаўшчына бліснула на фестывалі “Скарбы Гродзеншчыны”

У Год беларускай жанчыны асабліва прыемна адзначаць поспехі тых, хто сваім талентам, адданасцю і шчырай…

2 часа ago

Колькі каштуе чалавечае жыццё?

На Дзятлаўшчыне прайшоў семінар-нарада па ўмовах і ахове працы, накіраваны на прафілактыку вытворчага траўматызму, для…

2 часа ago

Хто на Дзятлаўшчыне “Уладар сяла”?

10 чэрвеня пляцоўка каля Дварэцкага дома культуры ператварылася ў сапраўдны кірмаш талентаў, спартыўнага запалу і…

3 часа ago

Міністр ЖКГ правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

10 чэрвеня Дзятлаўшчыну з рабочым візітам наведаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла. Ён…

3 часа ago

Канікулы са спартыўным настроем

Сёння на стадыёне “Колас” сабраліся самыя актыўныя, спартыўныя выхаванцы аздараўленчых летнікаў на раённую спартландыю “Звонкія…

3 часа ago