Станьце часткай дружнай каманды

Калі вы імкнецеся да самарэалізацыі і цэніце змястоўны бок работы, следчая дзейнасць можа стаць сапраўдным прызваннем.

Мы запрашаем у сваю дружную каманду паўналетніх грамадзян, як правіла, не старэйшых за 25 гадоў, не судзімых, з вышэйшай юрыдычнай адукацыяй (пры ўмове навучання ў завочнай форме атрымання адукацыі ва ўстановах вышэйшай адукацыі юрыдычнага профілю), здольных па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях выконваць ускладзеныя на Следчы камітэт абавязкі, якія не маюць па стане здароўя супрацьпаказанняў для праходжання службы.

У рабоце следчага няма месца руціне і аднастайнасці – кожны дзень прыносіць новыя задачы і выклікі. Неабходна будзе ўсебакова, поўна, аб’ектыўна і аператыўна расследавацьзлачынствы, выяўляць парушэнні закона, прымаць меры па іх ліквідацыі; абараняць правы і законныя інтарэсы грамадзян, арганізацый, а таксама дзяржаўныя і грамадскія інтарэсы.

Прафесія следчага, нягледзячы на ўсе складанасці, валодае шэрагам істотных пераваг – гэта медыцынскае абследаванне, магчымасць атрымання арэнднага жылля і перспектыва будаўніцтва ўласнага з выкарыстаннем ільготнага крэдыту, забеспячэнне супрацоўнікаў формай, выплата дапамогі на аздараўленне ў час адпачынку, матэрыяльнай дапамогі пры ўзнікненні розных жыццёвых сітуацый, прадастаўленне сацыяльных аплачваемых адпачынкаў, захаванне грашовага забеспячэння ў поўным аб’ёме пры часовай непрацаздольнасці, псіхалагічнае суправаджэнне, санаторна-курортнае лячэнне, павышэнне кваліфікацыі (у наступным), атрыманне бясплатнай вышэйшай адукацыі I і II ступені.

Не ўпусціце свой шанц – далучайцеся да нас!

Таццяна ПРАТАКОВІЧ,
начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

administrator

Recent Posts

Рейд со СМИ. Безопасный порядок во дворе: не так просто, как кажется

С наступлением осени у сельских жителей традиционно прибавляется хлопот: нужно навести порядок на приусадебных участках,…

46 минут ago

ПРО:Безопасность. Как не заблудиться в лесу?

Поход в лес за грибами или ягодами может быть приятным и полезным, но всегда связан…

54 минуты ago

К прививочной кампании против гриппа готовы!

Выполнение регламентированного охвата прививками против гриппа населения Дятловского района в 2025 году в очередной раз…

58 минут ago

Базовые правила против ОРИ: почему ими нельзя пренебрегать?

Каждый сезон простуд мы слышим одни и те же советы: чаще мыть руки, проветривать помещение…

1 час ago

Есть замечания по ассортименту товаров в магазине? Обращайтесь в профсоюзные общественные приемные

Профсоюзные общественные приемные будут работать в каждом областном центре в четверг, 3 сентября. Как и…

1 час ago

Командный дух и воля к победе

В Дятлово на стадионе "Колос" прошел турнир по футболу среди ребят 2012–2014 года рождения. Юные…

4 часа ago