Нядаўна мы, вучні 5 “А” класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, наведалі Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Гэта было так цікава, нібы самі апынуліся ў мінулым нашага роднага краю.
Экскурсавод расказала нам пра старажытныя часы, калі на Дзятлаўшчыне жылі людзі яшчэ ў каменным веку. Мы ўбачылі, як выглядалі рэчы, якімі карысталіся нашы продкі ў XIX-XX стагоддзях. А яшчэ шмат цікавага даведаліся пра гераічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і пра тое, як развіваецца наш край сёння.
Мне асабліва запомніліся старыя рэчы і фотаздымкі. Незабыўнае ўражанне пакінуў човен, які быў знойдзены на Дзятлаўшчыне некалькі стагоддзяў таму. Было цікава ўяўляць, як жылі людзі да нас. Мы ўсе былі ў захапленні ад таго, колькі ўсяго важнага і цікавага захоўваецца ў музеі.

Наш клас вельмі ўдзячны экскурсаводу за такую цікавую і пазнавальную экскурсію. Абавязкова параім сваім бацькам і сябрам, каб яны таксама наведалі музей. Гэта сапраўды варта таго, каб даведацца больш пра нашу родную Дзятлаўшчыну.
Ілья АБРАМЧЫК,
вучань 5 “А” класа
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае