Ці ведаеце, сябры, чалавек якой прафесіі ў школе самы галоўны? Майстар сваёй справы, мастак і фантазёр, матэматык і нават кропельку чараўнік. Не здагадаліся? Гэта школьны повар.
У сталовай з самай раніцы кіпіць работа. Сёння да стала запрашаюцца зацірка, зялёны гарошак, капуста і морква. Каралева стала – духмяная бабка. Стравы беларускай кухні ў нас частыя госці. Над плітой чаруюць повары, яны стараюцца, каб былі на месцы ўсе калорыі. Я не ведаю, у якой паслядоўнасці ўсё кладзецца, але атрымліваецца такі смак, што хочацца падысці па дабаўку!
Стравы ў сталовай кожны дзень розныя. Пасмакаваць можна боршч, малочны і гарохавы суп. На другое прапануюцца каўбаскі, катлеты, смажаная рыбка і нават плоў. Падаюцца два розныя салаты. Смакуй на выбар! Ніколі не абыходзіцца без напіткаў і кампотаў.
Усе ведаюць аб карысці разнастайнага гарачага харчавання. Абед дапамагае нам падмацаваць сілы для вучобы, надае энергію, павышае працаздольнасць і настрой. Ён адразу павышаецца, калі разносяцца пахі ад піцы і пірагоў. Можа, яны такія смачныя ад дабрыні і сардэчнасці, што дабаўляюць нашы повары, калі іх гатуюць? Бярыце рэцэпты – не пашкадуеце!
Кацярына ГАНЧАР,
навучэнка 6 класа Дварэцкай сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…
Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…
В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…