Categories: Падзеі

Справа сапраўдных мужчын

Дзень пажарнай службы – добрая нагода пагутарыць з прадстаўнікамі гэтай мужнай прафесіі аб іх справе, яе пазітыўных момантах і складанасцях. Пра тое, як служаць сучасныя пажарныя, карэспандэнтка даведалася ў камандзіра аддзялення пажарна-выратавальнага паста №14 “Наваельня” Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандра Трафімчыка.
— Аляксандр Міхайлавіч, як даўно вы служыце пажарным? З чаго ўсё пачыналася?

— У пажарнай службе я з 1994 года. Усе перадумовы для таго, каб я абраў прафесію ратаўніка, склаліся яшчэ ў час тэрміновай службы ў войску, якую я праходзіў у пасёлку Пагранічнае Бераставіцкага раёна. У часці быў пазаштатны пажарны аўтамабіль, на якім мы выязджалі ў дапамогу ратаўнікам тушыць пажары ў навакольных вёсках, у лясах. Пасля службы папрацаваў крыху па спецыяльнасці прадаўцом у магазіне ў Наваельні.

— Хто натхніў на службу пажарным?

— Зацікавіў прафесіяй мяне былы начальнік ваенізаванай пажарнай аховы Анатоль Сямёнавіч Урублеўскі. Ён час ад часу заходзіў да нас з планавымі праверкамі. Калі ён прапанаваў мне працу ў Дзятлаўскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях, я доўга не вагаўся. Быў назначаны інструктарам прафілактыкі па Наваельні. У хуткім часе пачалася ваенізацыя пажарнай часці, перайшоў на пасаду камандзіра аддзялення.

—  Вялікая адказнасць – быць камандзірам часці?

— Сапраўды, немалая. У час дзяжурства ў маім падпарадкаванні чатыры чалавекі, дзве адзінкі тэхнікі – адна баявая і адна рэзервовая. Калі я заступаю на дзяжурства – асабіста адказваю перад кіраўніцтвам аддзела за людзей, машыны і пажарабяспечную сітуацыю на вызначанай тэрыторыі.

— Ці помніце самы першы пажар, які давялося ліквідаваць?

— Такое не забываецца. Прыкладна праз два месяца пасля таго, як стаў камандзірам аддзялення, выязджалі ліквідаваць пажар. Вопыту тады моцна бракавала, але дапамагалі, накіроўвалі саслужыўцы, якія былі побач. За гады працы прыйшла ўпэўненасць у дзеяннях, адчуванне каманднай работы. Нароўні з астатнімі ратаўнікамі я прымаю ўдзел у тушэнні пажараў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

— Якія людзі служаць пажарнымі ў Наваельні?

— Супрацоўнікі нашай часці талковыя, вопытныя, большасць іх працуе тут з сярэдзіны 90-х гадоў. Усе калегі – надзейныя як у службовых буднях, так і ў надзвычайных сітуацыях.

— А калі нехта малады прыходзіць, як прымаеце?

— На месца тых, хто ідзе на заслужаны адпачынак, да нас працаўладкоўваюцца маладыя. У асноўным гэта мясцовыя хлопцы, мы кожнага з іх добра ведаем, усе навідавоку. Так што калі ўзялі чалавека на службу ў пажарныя, можна ў ім не сумнявацца.

— Што пажадаеце саслужыўцам і ветэранам пажарнай службы з нагоды прафесійнага свята?

— Усім, хто носіць і насіў званне ратаўніка-пажарнага, жадаю моцнага здароўя, упэўненасці ў будучыні, саслужыўцам – паменш баявых выездаў. Няхай у жыхароў нашай Дзятлаўшчыны будзе ўсё добра!

Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

3 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

3 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

5 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

5 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

5 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

8 часов ago