Каторы ўжо дзень стаіць спякота, сапраўдным паратункам ад якой, безумоўна, з’яўляецца купанне.

На жаль, купацца ў Дзятлаўскім раёне дазволена толькі ў двух месцах. Што ж рабіць?

Для наведвальнікаў летніка “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы было арганізавана сапраўднае свята купання. Школьнікі адправіліся на возера санаторыя “Радон”. Вось дзе было весела! Хлопчыкі купаліся, даставалі з вады ракушкі і палохалі імі дзяўчынак. А што ж рабілі дзяўчынкі? А яны таксама купаліся, рабілі выгляд, што палохаюцца – і дружна верашчалі ад смеху і радасці.

Любава Ляўшук, Паліна Аўсянік, Вікторыя Харошка, Вікторыя Сямашка, Паліна Каско і Паліна Лазарэнкава не стрымаліся і пачалі нават танцаваць у вадзе флэш-моб.

Не адбышлося і без нечаканасцяў: Ілья Макарэвіч злавіў замест ракушкі сапраўднага рака!

Пасля водных працэдур дзеці прагуляліся па тэрыторыі санаторыя, зрабілі сэлфі на фоне прыгожых краявідаў.

Гэта быў адзін з самых лепшых дзён у лагеры, які хочацца паўтарыць яшчэ раз.

 

Лідзія Жых,
выхавацель аздараўленчага летніка “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации