У маі 2018 года ў рэспубліцы адбыліся тры няшчасныя выпадкі (два – са смяротным зыходам) траўмавання людзей электрычным токам пры лоўлі рыбы: на берагах рэк і вадаёмаў, пры знаходжанні з вудай у ахоўных зонах паветраных ліній электраперадач.

Адбываюцца трагедыі таму, што рыбакі ловяць рыбу тэлескапічнымі вудамі і спінінгамі ў тых месцах, дзе праходзяць паветраныя лініі электраперадач.

Сучасныя вудзільны вырабляюць з матэрыялу, які ўтрымлівае графіта-вугальныя рэчывы. Яны з’яўляюцца праваднікамі электрычнага току. Трагедыя можа адбыцца нават тады, калі вуда не кране правадоў, а рыбалоў проста наблізіцца да іх на невялікую адлегласць. У лепшым выпадку, ён можа атрымаць апёкі, у горшым – рыбалка стане апошняй.

З наступіўшым сезонам рыбнай лоўлі інспекцыя энерганагляду і Дзятлаўскі РЭС звяртаюцца да рыбаловаў з просьбай пазбягаць лоўлі рыбы пад паветранымі лініямі электраперадач.

Вячаслаў КЕЦЬ,
начальнік Дзятлаўскай энергаінспекцыі
А. ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС

Стоит почитать:

В минувшие выходные на Юбилейном озере утонул житель областного центра

В Барановичском районе Audi опрокинулась и повисла на перилах моста

 

 

 

 

Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации