У энергічнага, разважлівага галоўнага агранома КСУП “Дварэц-Агра” Сяргея Лабара – рабочае месца – бяскрайнія палі.

Герою нашай сустрэчы жыццё дало магчымасць працаваць на зямлі, а прырода адарыла талентам “чытаць” прыродныя з’явы.

Родам Сяргей з вёскі Раготна Дзятлаўскага раёна. Тут ён рос, вучыўся, скончыў сярэднюю школу.

Вучыўся ў Навагрудскім сельскагаспадарчым тэхнікуме, затым у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце.

Пасля атрымання дыплома малады спецыяліст уладкаваўся на работу ў СВК “Раготна” на пасаду агранома, але ўжо праз тры месяцы працы быў прызваны на воінскую службу. Сяргей Лабар цвёрда ўпэўнены: кожны мужчына павінен прайсці ваенную школу, бо менавіта яна фарміруе трываласць, дысцыпліну, адказнасць, а гэта шмат у чым дапамагае і ў рабоце, і ў жыцці ў цэлым. Пасля службы ў арміі планаваў уладкавацца працаваць у міліцыю, але ў час, калі рыхтаваліся дакументы, перадумаў і вырашыў вярнуцца ў сельскую гаспадарку.

– Чаму менавіта гэтая праца вас так цікавіла?

Земляробства было знаёма мне з дзяцінства. Я рос у сям’і, дзе цяжкая аграрная справа стала крыніцай сямейнага забеспячэння. Ужо з 15 гадоў дапамагаў бацьку на палях. Асноўныя цяжкасці, з якімі сутыкаліся аграрыі, былі добра мне вядомы і таму не страшылі. Таксама парады давалі старэйшыя таварышы, аднавяскоўцы, якія працавалі ўжо ў  той час у сельскай гаспадарцы, а сёння з’яўляюцца маімі калегамі.

З 2011 года пасада агранома-аграхіміка ў КСУП “Дварэц-Агра” стала новым этапам у прафесійнай дзейнасці Сяргея Лабара.

Тут ён працуе ўжо дванаццаць гадоў, апошнія два гады – галоўным аграномам. У падначаленні Сяргея Лабара  – дзясяткі механізатараў і ўся сельгастэхніка. Малады галоўны аграном кожны дзень плануе новы аб’ём работы, сочыць за працай механізатараў, раіцца з імі і спрачаецца.

– Цяжка  маладому кіраваць такой колькасцю людзей?

– Цяжка. Нягледзячы на тое, што ў мяне свае абавязкі, а ў іх – свае,   справу робім агульную. Вельмі перажываю кожны раз за тое, што даводзіцца дзесьці павысіць голас, і ў той жа час не магу спакойна глядзець, калі на рамонт стала хаця б адна машына, не магу проста стаяць і чакаць, пакуль прыйдзе дапамога ад спецыялістаў. Калі гэта ў маёй кампетэнцыі, калі бачу, што з паломкай змагу справіцца сам, не чакаю прыезду памочнікаў, адразу бяруся за рамонт. Ведаю адно: у самы кароткі час тэхніка павінна працаваць. У аграрыяў выпрабаванняў – хоць адбаўляй, толькі капрызы надвор’я з году ў год чаго каштуюць. Таму, мяркую, што спраўляцца з праблемамі, вырашэнне якіх залежыць ад чалавечага фактару, трэба імкнуцца як мага хутчэй.

Праца галоўнага агранома – справа вельмі адказная і складаная. На ім і своечасовая апрацоўка глебы, і кантроль за правільным унясеннем угнаенняў, затым пасяўная і шчыльны догляд раслін, і нарыхтоўка кармоў, і збор ураджаю. І гэтых “і” – бясконцы пералік сярод аграрных этапаў і працэсаў. За гэта ўсё нясе адказнасць галоўны аграном. А яшчэ неабходна максімальна ўважліва весці дакументацыю, быць у курсе апошніх навуковых дасягненняў, прадуктаў аграрнай вытворчасці, актыўна ўкараняць у працэс вытворчасці новыя тэхналогіі.

– Ад чаго залежаць вынікі вашай працы?

– Галоўным чынам непасрэдна ад людзей, якія задзейнічаны на вытворчасці, людзей, з якімі кожны дзень з ранку да вечара працую. Калі ў агульнай справе ёсць арганізаванасць і адказнасць кожнага работніка, там будзе і прагрэсіўны вынік.

– Здавалася б, прагрэс сёння развіваецца хуткімі крокамі, з’явілася шмат новай тэхнікі, а клопату ў агранома менш не становіцца. І вольнага часу, напэўна, не застаецца?

– Увогуле, я прывык працаваць без выхадных, – дзеліцца Сяргей Лабар, – звыкнуцца з такім тэмпам і занятасцю больш складана для маёй сям’і. Вядома, хочацца больш увагі ўдзяляць сыну, тым больш наступіў перыяд летняга адпачынку, і ў дзяцей з’явілася шмат вольнага часу.

Слухаючы разважанні Сяргея Сяргеевіча, лаўлю сябе на думцы, што аграномы – гэта людзі, якія не ўяўляюць сабе жыцця без  ранняга пад’ёму і  позняга адбою, без налітага коласа і рокату камбайнаў, без штодзённых праблемаў  і пошукаў іх вырашэння.

– Можа, зімой вольнага часу для адпачынку з’яўляецца больш?

– Вы лічыце, зімой я адпачываю? – пытаецца галоўны аграном. Голас у Сяргея спакойны, усмешка стрыманая, валоданне сабой здзіўляе. –Так, гэта не такая напружаная ў фізічным плане пара. У зімовы час у асноўным вядзецца работа па дакументацыі, распрацоўцы севазвароту, выбары палеткаў пад культуры, складаюцца планы прымяненняў угнаенняў і сродкаў аховы. Калі даводзіцца выкраіць вольныя дні, любім усёй сям’ёй вандраваць. Ездзіць любім да родных у Карэлію. У вольныя гадзіны сярод хутка прабягаючых будняў люблю з сынам парыбачыць.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ                                                                       

Фота аўтара

administrator

Recent Posts

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

26 минут ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

35 минут ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

46 минут ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

4 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

6 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

7 часов ago