Служба ў міліцыі – для хлопцаў і дзяўчат

Куды пайсці вучыцца? Актуальнае пытанне для старшакласнікаў. Вызначыцца з выбарам справы свайго жыцця дапамагаюць сустрэчы з прадстаўнікамі розных прафесій. Адна з іх прайшла ў сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча. Пра асаблівасці службы ў органах унутраных спраў і дзе навучаюць праваахоўнікаў, вучням 10-11 класаў расказалі супрацоўнікі міліцыі і курсанты спецыялізаваных навучальных установаў.

Аб тым, як праходзіць навучанне ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, падзяліўся Сяргей Беняс, курсант першага курса факультэта крымінальнай міліцыі гэтай установы адукацыі. Ён адзначыў, што хоць вучыцца ў акадэміі яму лёгка і цікава, але неабходна прытрымлівацца рэжыму і дысцыпліны: пад’ём у шэсць гадзін раніцы, абавязковая зарадка, акрамя вучэбных заняткаў, можа быць страявая, агнявая, тактычная падрыхтоўка. Пасля заканчэння акадэміі выпускнікі атрымліваюць званне лейтэнанта.

Служба ў міліцыі – справа не толькі мужных і адважных мужчын, стаяць на варце аховы правапарадку жадаюць і дзяўчаты. У гэтым запэўніла школьнікаў Ульяна Сарачынская, курсант першага курса факультэта міліцыі Магілёўскага інстытута МУС РБ. Яна падрабязней спынілася на ўмовах паступлення. Таксама дзяўчына звярнула ўвагу на перавагі навучання ў гэтых навучальных установах у параўнанні з грамадзянскімі: поўнае дзяржаўнае забеспячэнне – трохразовае харчаванне, форменнае абмундзіраванне, высокая стыпендыя – ад 550 рублёў.

Варта адзначыць, што тым, хто хоча служыць у органах унутраных спраў, неабходна, каб у біяграфіі не было правапарушэнняў. Таму аб іх прафілактыцы расказалі супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама – участковы інспектар Арына Грыб і старшы інспектар Павел Бараноўскі. Яны звярнулі ўвагу школьнікаў, што за ўжыванне спіртных напоі ў грамадскіх месцах або знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення яны ўжо будуць несці пакаранне. Кожны тыдзень праводзяцца вячэрнія рэйды, і інспектары пільна сочаць за падлеткамі. Нагадалі аб неабходнасці насіць флікеры ў цёмны час сутак, аб забароне петардаў – за іх узрыванне можна атрымаць адміністрацыйнае пакаранне. Папярэдзілі непаўналетніх, што за курэнне вейпаў адразу складаюцца пратаколы. Заклікалі быць уважлівымі і ведаць, як абараніць сябе і сваіх блізкіх ад кіберзлачынстваў – нікому па тэлефоне не перадаваць асабістую інфармацыю.

– Неабходна памятаць, што за ўсе правапарушэнні прадугледжана адказнасць, – заўважыў Павел Бараноўскі. – Цяпер паўсюль ёсць камеры відэаназірання, таму будзьце законапаслухмянымі, каб не сапсаваць сабе біяграфію, трапіўшы на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзякуй за працу, дарожнікі!

Нягледзячы на ўмовы надвор’я, яны кожны дзень старанна працуюць, каб дарогі нашага раёна заставаліся зручнымі,…

2 часа ago

Чаму не працуюць і на якія сродкі жывуць?

У Новаяльнянскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным…

19 часов ago

Якія гібрыды кукурузы лепш пасеяць?

Раённы семінар-прэзентацыя для кіраўнікоў і галоўных аграномаў гаспадарак Дзятлаўшчыны з дэманстрацыяй у полі гібрыдаў кукурузы…

20 часов ago

Засцеражы сябе на дарозе!

Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань прыкметным у цёмны час сутак” праходзіць у Беларусі для павышэння бяспекі…

20 часов ago

Наводзім чысціню ў парку

На Дзятлаўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні. Работнікі раённага выканаўчага камітэта зноў выйшлі ў гарадскі цэнтральны…

20 часов ago

Дятловчан и гостей города приглашаем на районную сельскохозяйственную ярмарку

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

21 час ago