У гаспадарчайдзейнасцідаволічастаўзнікаюцьсітуацыі, калі неабходна тэрмінова ўстанавіць, існуе тая ці іншая фірма або яна ўжо ліквідаваная.

Бывае, што крэдытор на апошнім годзе тэрміну іскавай даўнасці падае іск у суд аб спагнанні доўгу, а даўжнік ужо не існуе.

Як пацвердзіць наяўнасць юрыдычнай асобы? Па законе – з дапамогай выпіскі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР). Інфармацыя з АДР можа прадастаўляцца службай “адно акно” райвыканкама і Міністэрствам юстыцыі.

Для атрымання яе ў службе “адно акно” заяўніку неабходна прадаставіць:

заяву (запыт) аб прадастаўленні інфармацыі з АДР;

дакумент, які пацвярджае аплату дзяржаўнай пошліны (касавы чэк, плацежнае даручэнне), або дакумент, які пацвярджае права на вызваленне ад яе выплаты.

ПамердзяржаўнайпошліныўстаноўленыПадатковымкодэксамі складаеадну базавую велічыню па кожным суб’екце гаспадарання за кожны экзэмпляр выпіскі.

Артыкулам 285 Падатковага кодэкса ўстаноўлены выпадкі вызвалення фізічных асоб ад выплаты дзяржаўнай пошліны за прадастаўленне інфармацыі з АДР у сувязі з неабходнасцю: атрымання звестак аб суб’ектах прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з працаўладкаваннем грамадзян Рэспублікі Беларусь за мяжой; збора і распаўсюджвання (у тым ліку ў сетцы Інтэрнэт) інфармацыі аб фізічных асобах у мэтах іх знаёмства; аказання псіхалагічнай дапамогі; абароны правоў спажыўцоў;  налічэння пенсій, сацыяльных дапамог і іншых сацыяльных выплат. Дакументамі, якія пацвярджаюць права на вызваленне ад выплаты дзяржаўнай пошліны ў названых выпадках, напрыклад, з’яўляюцца касавы чэк, дагавор на аказанне паслуг, копія працоўнай кніжкі, пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці і інш. Ад выплаты дзяржаўнай пошліны за прадастаўленне інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў таксама вызваляюцца: дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя (падсправаздачныя) Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь або падпарадкаваныя Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яго і здзелак з ёй, а таксама натарыусы, Дзяржаўная ўстанова “Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб; арганізацыі, якія ажыццяўляюць улік, разлік і налічэнне платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылым памяшканнем (за выключэннем арганізацый, якія ўваходзяць у састаў аб’яднанняў “Белпалівагаз” і “Белэнерга”) у мэтах прадастаўлення безнаяўнай жыллёвай субсідыі; арганізацыі, якія назначаюць і выплачваюць дзяржаўныя дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, а таксама часовы (антыкрызісны) кіраўнік, прызначаны судом для ажыццяўлення сваіх паўнамоцтваў у працэдурах эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва).

Ёсць таксама магчымасць падаць заяву аб прадастаўленні звестак з АДР непасрэдна ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з дапамогай сеткі Інтэрнэт. Для падачы такой заявы неабходна зайсці на партал egr.gov.by

Звяртаем увагу!

Служба “адно акно” размяшчаецца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца). Працуе служба па зручным для грамадзян графіку: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед. Субота, нядзеля – выхадныя дні.

Станіслава ГАНЧАР,
галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, кіраўнік службы “адно акно”

 

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Похожие публикации