Беларусь – сацыяльна арыентаваная дзяржава, дзе грунтоўная падтрымка аказваецца сем’ям з дзецьмі. Адной з дзяржаўных гарантый, скіраваных на павышэнне нараджальнасці, з’яўляецца праграма сямейнага капіталу.
Як яна рэалізоўваецца і якім будзе памер сямейнага капіталу ў 2026 годзе, расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:
– У адпаведнасці з пунктам 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 верасня 2019 года № 345 “Аб сямейным капітале”, пачынаючы з 1 студзеня 2021 года для захавання пакупніцкай здольнасці памер сямейнага капіталу належыць штогадовай індэксацыі нарастаючым вынікам на велічыню індэкса спажывецкіх цэн, які разлічваецца Нацыянальным статыстычным камітэтам. Пры гэтым выкарыстоўваецца індэкс спажывецкіх цэн за мінулы год у адносінах да папярэдняга яму года.
З 1 студзеня 2026 года новы памер сямейнага капіталу складае 35 505 рублёў.
У такім памеры ён прызначаецца сем’ям пры нараджэнні, усынаўленні, удачарэнні трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2026 года.
Варта ведаць, што прадастаўленне сямейнага капіталу ажыццяўляецца ў памеры, дзеючым на дату нараджэння трэцяга або наступных дзяцей, а ў выпадку ўсынаўлення ці ўдачарэння – на дату ўступлення ў сілу рашэння суда аб усынаўленні, удачарэнні трэцяга або наступных дзяцей.
Прывяду прыклады, як мяняўся памер сямейнага капіталу ў розныя гады. Так, у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2020 года ён прызначаўся ў суме 22 500 рублёў, у такі ж перыяд 2021 года складаў 23 737,5 рубля, 2022-га – 25 995 рублёў, 2023-га – 29 950 рублёў, 2024-га – 31 480 рублёў, у мінулым годзе з 1 студзеня па 31 снежня ён налічваўся ў памеры 33 275 рублёў.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Напярэдадні Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці калектыў Дзятлаўскага філіяла КУП “Гроднааблпаліва” прымаў віншаванні…
На какой урожай зерна кукурузы, сахарной свеклы, картофеля и яблок рассчитывают белорусские аграрии, рассказал журналистам…
Хутка на Дзятлаўшчыне пачнецца кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць віруса грыпу. Як да яе рыхтуюцца…
Рэзанансны выпадак адбыўся ў адной з вёсак Дзятлаўскага раёна. Ураджэнец Дзятлаўшчыны, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, вярнуўся…
Кожны павінен ведаць, як паводзіць у экстрэмальнай сітуацыі, каб выратаваць сябе і тых, хто побач.…
Сахарная свекла в Беларуси убрана с 12% площадей, картофель - с 8%. Об этом БЕЛТА…