Categories: Падзеі

Слова Скарыны на сербскай мове гучала на кніжнай выстаўцы ў Бялградзе

Слова Скарыны на сербскай мове гучала на кніжнай выстаўцы ў Бялградзе, паведамілі  ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.
Па 29 кастрычніка ў сталіцы Сербіі праходзіць 62-я Бялградская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, дзе адбылася прэзентацыя беларускага стэнда.
Прадстаўлена літаратура рознай тэматыкі: мастацкая, краязнаўчая, дзіцячая, вучэбная. На нацыянальным стэндзе Беларусі прэзентаваны кнігі дзяржаўных выдавецтваў «Мастацкая літаратура», «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі», «Беларусь», Выдавецкі дом «Звязда», «Народная асвета». Экспануюцца кнігі, прысвечаныя Францыску Скарыну і знакавай юбілейнай даце — 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Госці выстаўкі могуць убачыць кнігу — уладальніцу Гран-пры нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі», а таксама Гран-пры 14-га Міжнароднага конкурсу дзяржаў — удзельніц СНД «Мастацтва кнігі» — «Сусветная спадчына Францыска Скарыны», выдадзеную на беларускай, рускай і англійскай мовах выдавецтвам «Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі».
У рабоце 62-й Бялградскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Сербіі Валерый Брылёў, прадстаўнікі «Фонду братоў Карыч» Міланка і Багалюб Карыч, а таксама прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Сербіі, сербскіх СМІ. Урывак з прадмовы Францыска Скарыны да кнігі «Юдзіф» на беларускай і сербскай мовах прачыталі Валерый Брылёў і Міланка Карыч.
БелТА
administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

14 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

15 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

17 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

17 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

17 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

18 часов ago