Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 74-годзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прайшло 4 мая ў Дзятлаве ля абеліска Славы.

Удзел у ім прыняло кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, вайскоўцы, духавенства, жыхары райцэнтра.

– 9 мая наша краіна будзе адзначаць Дзень Перамогі, які на працягу многіх дзесяцігоддзяў з’яўляецца самым светлым святам для грамадзян Беларусі, – адкрываючы ўрачыстасць, зазначыў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – У гэты дзень змоўклі гарматы і рухавікі ваеннай тэхнікі, але ніколі не павінна замаўчаць наша памяць аб тых трагічных падзеях. Мы заўсёды будзем памятаць гэты дзень, як дзень выратавання чалавецтва.

Да віншаванняў з надыходзячым святам далучыўся старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік. Ён падкрэсліў, што перамога ў Вялікай Айчыннай вайне – набытак савецкага народа, часткай якога былі беларусы. Залатымі літарамі ўпісана гэта свята ў гісторыю нашай дзяржавы. Мы бязмежна ўдзячны тым, хто адстаяў нашу свабоду, і беражліва захоўваем іх запавет: любіць Айчыну, абараняць яе інтарэсы, данесці да маладога пакалення памяць аб вайне, каб нашы дзеці навучыліся любіць сваю зямлю так, як любілі яе дзяды і прадзеды. Няхай Дзень Перамогі аб’ядноўвае пакаленні, дасць нам новыя сілы ў імкненні зрабіць нашу Беларусь шчаслівай і квітнеючай.

З 74-ай гадавінай Вялікай Перамогі дзятлаўчан і гасцей свята павіншавалі ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель, ксёндз-пробашч Дзятлаўскай парафіі Здзіслаў Пікула.

Удзельнікі ўрачыстасці ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання і ў знак пашаны да подзвігаў ваеннага пакалення ўсклалі кветкі, вянкі і гірлянды да абеліска Славы.

Ірына СТЫРНІК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Похожие публикации