“Слава ў вышніх Богу”

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў адборачны тур ХХІ фестывалю-конкурсу праваслаўных песнапенняў “Слава ў вышніх Богу”. У ім прынялі ўдзел харавыя і ансамблевыя калектывы Слонімскага і Дзятлаўскага благачынняў. Мэтай фестывалю з’яўляецца захаванне і развіццё пеўчай праваслаўнай культуры, далучэнне падрастаючага пакалення да багатай спадчыны, якая не толькі беражліва захоўваецца, але і прымнажаецца Праваслаўнай Царквой. Калі чалавек усім сэрцам слухае праваслаўныя песнапенні, душу ахопліваюць спакой і радасць.

Адкрыў мерапрыемства сакратар Навагрудскага Епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Дзмітрый Сёмуха:

– Чарговы раз мы сабраліся, каб праславіць Госпада. “Слава в вышних Богу, и на земле мир, в человецех благоволение” – хачу пажадаць, каб на фестывалі праз песнапенні, малітоўны зварот да Бога мы неслі гэта анёльскае ўслаўленне ў нашым сэрцы ў гэтыя святыя дні. Усім удзельнікам конкурсу – Божай дапамогі.

– Гэты фестываль з’яўляецца пляцоўкай не толькі для дэманстрацыі высокага выканальніцкага майстэрства, але і для ўмацавання духоўнага адзінства паміж епархіямі, прыходамі і творчымі калектывамі, – адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, звяртаючыся да прысутных. – Жадаю ўсім удзельнікам натхнення, творчых поспехаў і перамог. Няхай ваш талент паслужыць трывалай асновай для захавання і прымнажэння духоўных і культурных традыцый. Міру, дабра вам і вашым сем’ям.

Амаль два дзясяткі выступоўцаў радавалі гледачоў сваімі песнапеннямі ў гэты дзень, з іх сем – прадстаўнікі прыходаў храмаў Дзятлаўшчыны. Па выніках першага тура журы вызначыць удзельнікаў гала-канцэрта, які пройдзе 7 лютага ў Палацы культуры горада Ліды.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ПРО:Безопасность. Чтобы дома было тепло и безопасно

Ежегодно с наступлением холодов увеличивается количество пожаров в частном секторе. С начала года на Дятловщине…

23 минуты ago

Дапамажыце знайсці чалавека

У канцы 2024 года паехаў на заробкі ў Расійскую Федэрацыю з вёскі Яцвезь Дзятлаўскага раёна…

29 минут ago

Стартовал 5-й сезон проекта по футболу «ЧЕМПИОН»

В Дятлово стартовал 5-й сезон проекта по футболу «ЧЕМПИОН», который проводится при поддержке Ассоциации «Белорусская…

1 час ago

Дань уважения и праздник для души: экскурсионная поездка посвященная Дню пожилых людей

В честь светлого и доброго праздника — Дня пожилых людей — профсоюзный комитет УЗ «Дятловская…

1 час ago

Ведае ўчастковы. Дакументы ў залог браць нельга

Пытанне: якая адказнасць прадугледжана за незаконнае адабранне або прыняцце ў залог дакументаў? Адказвае ўчастковы інспектар…

2 часа ago

Александр Лукашенко — педагогическим работникам: обучая и воспитывая детей, вы строите будущее Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…

19 часов ago