Па стане на 1 студзеня 2019 года ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнуліся і зарэгістраваны 711 грамадзян, 423 з іх – у якасці беспрацоўных. Уключаючы грамадзян, якія стаялі на ўліку на пачатку года, у працаўладкаванні мелі патрэбу 794 чалавекі, 497 з якіх – беспрацоўныя.

У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў праграмы “Садзейнічанне занятасці насельніцтва” Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці на 2016-2020 гады:

аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні на створаныя рабочыя месцы і вакансіі, якія меліся, 530 грамадзянам, у тым ліку 360 беспрацоўным;

на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку па запатрабаваных на рэгіянальных рынках працы прафесіях накіраваны 18 грамадзян;

арганізоўваліся аплачваемыя грамадскія работы, у якіх прынялі ўдзел 158 грамадзян;

садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай, рамеснай дзейнасці, а таксама дзейнасці па аказанні паслугаў у сферы аграэкатурызму з выдзяленнем фінансавай падтрымкі ў выглядзе субсідый аказана 5 беспрацоўным.

Для аказання садзейнічання ў працаўладкаванні грамадзянам, якія асабліва маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне і не здольны на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы (інваліды, моладзь да 21 года, якая ўпершыню шукае работу, асобы перадпенсійнага ўзросту, грамадзяне, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі), рашэннем Дзятлаўскага райвыканкама на 2018 год была ўстаноўлена браня для прыёму на работу 219 чалавек гэтай катэгорыі.

За студзень-снежань 2018 года 2 чалавекі з катэгорыі асобаў, якія маюць інваліднасць, працаўладкаваны ў рамках праграмы праходжання адаптацыі інваліда да працоўнай дзейнасці.

Аднаму беспрацоўнаму аказана садзейнічанне ў перасяленні ў сувязі з пераездам у іншую мясцовасць на новае месца жыхарства і работы з выплатай грашовых сродкаў.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Дзятлаўскім раёне на 1 студзеня 2019 года склаў 0,4% ад эканамічна актыўнага насельніцтва, колькасць зарэгістраваных беспрацоўных – 50 чалавек. Колькасць насельніцтва, занятага ў эканоміцы ў Дзятлаўскім раёне за лістапад 2018 года, склала 11179 чалавек. На 1 студзеня 2019 года меліся звесткі аб наяўнасці ў арганізацыях 378 вакансій, у тым ліку па 147 рабочых прафесіях.

Запатрабаваны спецыялісты аховы здароўя (дактары, медыцынскія сёстры, акушэрка), сельскай гаспадаркі (ветэрынарныя дактары, заатэхнікі, аграномы), таксама юрысконсульты, інжынеры-энергетыкі, бухгалтары, эканамісты, педагог-псіхолаг, іншыя. Сярод рабочых у павышаным попыце работнікі сельскай гаспадаркі (трактарысты, аператары машыннага даення, жывёлаводы), электраманцёры, электрагазазваршчыкі, прадаўцы, повары, машыністы крана, машыніст экскаватара, іншыя.

У 2019 годзе будзе прадоўжана работа па аказанні садзейнічання грамадзянам, якія не працуюць, у працаўладкаванні, накіраванні на навучанне, перанавучанне па запатрабаваных прафесіях, перасяленні на новае месца жыхарства і работы. Беспрацоўным грамадзянам, зарэгістраваным у аддзеле па працы і занятасці, якія жадаюць пачаць прадпрымальніцкую дзейнасць, дзейнасць па аказанні паслугаў у сферы аграэкатурызму, рамесную дзейнасць, прадастаўляецца магчымасць атрымання субсідый для забеспячэння самазанятасці. У 2019 годзе плануецца выдаць субсідыю не менш, чым 5 беспрацоўным.

З мэтай інфармавання грамадзян аб стане рынка працы раёна, аказання ім садзейнічання ў працаўладкаванні, арганізацыі самазанятасці, накіраванні на навучанне, перанавучанне ў 2019 годзе будзе прадоўжана работа па правядзенні акцый, кірмашоў вакансій, дзён прафкансультавання, прафарыентацыі. Такія мерапрыемствы будуць праведзены ў кожным сельскім савеце і горадзе Дзятлаве.

Алена САВАНЬ,

намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці

ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Советы, как пережить жару
Футбол. Вторая лига. Гродненский дивизион
Міхаіл Орда правядзе прыём грамадзян

Похожие публикации