Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч па просьбе журналістаў пракаменціраваў  папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў, якія будуць разгледжаны ў Палаце прадстаўнікоў у першым чытанні.
“Мяняецца вельмі шмат, мяняецца асноўны прынцып правядзення масавых мерапрыемстваў”, – адзначыў Ігар Шуневіч. Паводле яго слоў, у Беларусі ўводзіцца прынцып, які адпавядае агульнасусветнай практыцы, – гэта прыняцце паведамляльнага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у пастаянных месцах, якія вызначаны для гэтага мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. “Інакш кажучы любая арганізацыя, чалавек можа прыйсці, заявіць пра сваё жаданне правесці масавае мерапрыемства ва ўстаноўленым месцы, і на гэта згода ўлад не патрэбна”, – растлумачыў кіраўнік ведамства.
Пры гэтым Ігар Шуневіч звярнуў увагу, што калі правядзенне масавага мерапрыемства запланавана ў неўстаноўленым месцы, у такім выпадку будзе неабходна атрыманне згоды мясцовых улад.
“Мы пастараемся зрабіць так, каб было зручна ўсім – і ўладам, і тым, хто заяўляе аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. Пастараемся зрабіць максімальна зручнай саму працэдуру і спрасціць яе”, – падкрэсліў міністр.
Як паведамлялася, асноўная навацыя законапраекта – увядзенне паведамляльнага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у тых месцах, якія вызначаны для гэтых мэт мясцовымі органамі ўлады. Таксама на арганізатараў ускладаецца абавязак па заключэнні дагавораў на аказанне паслуг па ахове грамадскага парадку, медыцынскім абслугоўванні і прыбіранні тэрыторыі.
Масавыя мерапрыемствы, праводзімыя ў іншых (не забароненых для гэтых мэт) месцах, будуць праходзіць на ранейшых умовах абавязковага атрымання дазволу ад мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.
Пры гэтым у дакуменце прапісана, што мясцовыя ўлады не пазней як за пяць дзён да даты плануемага мерапрыемства павінны паведаміць аб недапушчальнасці яго правядзення ў двух выпадках: калі раней паступіла паведамленне ад іншага заяўніка аб правядзенні ў тым жа месцы і ў той жа час або калі пададзенае паведамленне не адпавядае патрабаванням заканадаўства.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации