Што зменіцца для ўкраінцаў, якія едуць у Беларусь?

Кабінетам Міністраў Украіны 13 мая 2020 года за № 362 прынята пастанова “Аб часовым спыненні дзеяння Пагаднення паміж Кабінетам Міністраў Украіны і Урадам Рэспублікі Беларусь аб бязвізавых паездках грамадзян”, якая ўступае ў сілу 1 верасня 2020 года.

Згодна з пастановай, з Дадатка да Пагаднення паміж Кабінетам Міністраў Украіны і Урадам Рэспублікі Беларусь аб бязвізавых паездках грамадзян, у якасці дакумента для ўезду, праезду транзітам і знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выключаны пашпарт грамадзяніна Украіны старога ўзору, запоўнены рукапісным чынам.

У сувязі з гэтым з 1 верасня 2020 года ўезд і знаходжанне грамадзян Украіны ў Рэспубліцы Беларусь па такім пашпарце выклікае прыцягненне такіх асобаў да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 1 артыкула 23.55 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.

Варта звярнуць увагу і на тое, што пры прад’яўленні ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі з 1 верасня 2020 года пашпарта грамадзяніна Украіны для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, прадугледжаных Пералікам адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2020 года № 200 (акрамя ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, прадугледжанай пунктам 11.11 Пераліку), у прыёме дакументаў будзе адмоўлена.

Дзеянне пастановы Кабінета Міністраў Украіны не тычыцца грамадзян Украіны – жыхароў памежных рэгіёнаў Украіны, для якіх паводле Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб парадку перасячэння беларуска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы грамадзянамі, якія жывуць у памежных раёнах, застаецца ў сіле рэжым паездак у Рэспубліку Беларусь па ўнутраных пашпартах і пасведчаннях аб нараджэнні (для асобаў да 18 гадоў).

Разам з тым, жыхары памежных раёнаў Украіны, пазначаных у Дадатку 1 да Пагаднення, маюць права зарэгістравацца ці атрымаць дазвол на часовае, пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь па пашпарце грамадзяніна Украіны старога ўзору толькі ў памежных раёнах Рэспублікі Беларусь, пазначаных у Дадатку 1 да Пагаднення. Таксама такой катэгорыі грамадзян Украіны пры звароце ў іншыя падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі па пытанні перарэгістрацыі, першаснай выдачы віда на жыхарства і рэгістрацыю, будзе адмоўлена.

Уезд украінскіх грамадзян ва Украіну з тэрыторыі Беларусі па ўнутраных пашпартах будзе ажыццяўляцца бесперашкодна.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Парадак звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…

9 часов ago

Якая роля бібліятэкі ў фарміраванні рэгіянальнага трэнда?

На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…

10 часов ago

Юрий Караев с рабочим визитом посетил Слоним

В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…

11 часов ago

Безопасность на воде = соблюдение правил использования спасательных средств

24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…

11 часов ago

Прямая линия

4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…

12 часов ago

Конкурс. “Перамога” абвяшчае пераможцаў: хто ж стаў лепшым?

Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…

12 часов ago