Што такое псарыяз

Псарыяз з’яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных хранічных дэрматозаў. Многія адносяць псарыяз да скурных хваробаў, аднак гэта сістэмнае захворванне. Можа паражацца не толькі скура, але і слізістыя абалонкі, прыдаткі скуры (валасы і пазногці), апорна-рухальны апарат, магчыма  парушэнне функцыі ўнутраных органаў і сістэмаў.

У чым прычына з’яўлення захворвання?

Сапраўдная прычына захворвання да гэтага часу не вядома. Хвароба не перадаецца кантактным шляхам. Правакацыйную ролю выконваюць траўмы, уздзеянне хімічных рэчываў на скурныя пакровы, прыём алкаголю, стрэсы, ВІЧ, гарманальныя змены ў жанчын, прыём некаторых лекавых сродкаў (бэта-блакаторы, антыбіётыкі групы тэтрацыкліну і інш.).

Як выяўляецца псарыяз?

Сімптомамі захворвання з’яўляюцца высыпанні чырвонага колеру, якія могуць суправаджацца свербам. Ногцевыя пласціны, якія паразіў псарыяз, маюць характэрныя кропкавыя паглыбленні, жаўтаватыя плямы, могуць вытанчацца, крышыцца. У 5-30% пацыентаў, якія пакутуюць скурнай формай псарыязу, могуць паражацца суставы.

Лячэнне падбіраецца індывідуальна для кожнага пацыента. Для папярэджання рэцыдываў псарыязу рэкамендуецца:

рэгулярна праходзіць дыспансерызацыю ў дэрматолага;

усталяваць рацыянальны рэжым працы і адпачынку;

пазбягаць хваляванняў і стрэсаў;

выконваць асноўныя прынцыпы харчавання пры псарыязе;

звяртаць увагу на санацыю ачагоў хранічнай інфекцыі (лор, стаматолаг);

у перыяд рэмісіі патрэбна санаторна-курортнае лячэнне;

у перапынках паміж курсамі лячэння даглядаць за скурай з дапамогай змягчальных сродкаў , каб пазбегнуць сухасці, паменшыць лушчэнне і кантраляваць сверб.

Кацярына Якаўчык,

доктар-дэрматавенеролаг Дзятлаўскай ЦРБ

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

5 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

7 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

7 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

9 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

9 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

10 часов ago