Кірыл Кучынскі:

– На гэтых выбарах я галасаваў упершыню. Ад кандыдата, за якога аддаў свой голас, чакаю спрашчэнняў вядзення бізнэсу, павышэння заработных платаў і пенсій. Гэта тое, што мяне хвалюе.

Алена Бараноўская:

– Ад кандыдата, за якога галасавала, чакаю падтрымання стабільнасці і міру ў нашай краіне. Каб не было вайны, каб у дзяцей і ўнукаў была будучыня. Каб унукі змаглі дачакацца сваіх дзяцей.

Не хочацца канфліктаў ні ў нашай краіне, ні з іншымі дзяржавамі. Каб усе мы па-ранейшаму жылі ў згодзе і спакойна прачыналіся кожную раніцу.

Служба інфармацыі “Перамога”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

Похожие публикации