З прыняццем у 1999 годзе Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і ў грамадзян з’явілася магчымасць заключаць шлюбныя дагаворы. З 2010 года грамадзяне сталі актыўна праяўляць сваё імкненне да іх афармлення і заключэння.

У шлюбным дагаворы бакі могуць вызначыць парадак падзелу маёмасці, якая з’яўляецца іх агульнай сумеснай маёмасцю, вызначыць пералік сумесна нажытай маёмасці, якая будзе перададзена кожнаму з іх пасля скасавання шлюбу, агаварыць умовы адносна змянення рэжыму агульнай сумеснай уласнасці шляхам вызначэння долевай уласнасці або ўласнасці аднаго з бакоў на ўсю маёмасць, якая адносіцца да агульнай сумеснай уласнасці, правы і абавязкі мужа і жонкі па ўзаемным утрыманні, у тым ліку пасля скасавання шлюбу, а таксама іншыя пытанні. Пры гэтым, умовы шлюбнага дагавора не павінны ставіць ні адзін з бакоў у неспрыяльнае становішча.

Важнай асаблівасцю шлюбнага дагавора з’яўляецца магчымасць яго заключэння яшчэ да моманту рэгістрацыі шлюбу. Пары, якія аформілі свае адносіны і толькі пасля задумаліся аб неабходнасці заключэння шлюбнага дагавора, могуць зрабіць гэта ў любы час у перыяд шлюбу. На сёння забарона на заключэнне шлюбнага дагавора тычыцца толькі былых мужоў і жонак.

Шлюбны дагавор заключаецца толькі ў пісьмовай форме і належыць абавязковаму натарыяльнаму засведчанню. У гэтай працэдуры прымаюць удзел і муж, і жонка. Незахаванне натарыяльнай формы шлюбнага дагавора робіць яго несапраўдным.

Грамадзяніну, які звярнуўся па засведчанне шлюбнага дагавора, варта прыйсці толькі з дакументам, які пацвярджае асобу. Усе астатнія неабходныя дакументы можа запытаць натарыус.

Калі шлюбны дагавор заключаецца асобамі, якія ўступаюць шлюб, ён набывае сілу з дня рэгістрацыі шлюбу. Калі такі дагавор заключаецца паміж мужам і жонкай, ён будзе правамоцны з дня яго натарыяльнага засведчання.

Пры наяўнасці ў шлюбным дагаворы ўмоваў, якія з’яўляюцца ці могуць стаць падставай узнікнення, пераходу, спынення правоў, абмежаванняў (абцяжарванняў) правоў на нерухомую маёмасць, – уступаюць у сілу з дня дзяржаўнай рэгістрацыі шлюбнага дагавора ў адпаведным органе.

Шлюбны дагавор можа быць зменены або скасаваны па ўзаемнай згодзе асобаў, якія ўступаюць у шлюб, мужа і жонкі – да скасавання шлюбу, а таксама былымі мужам і жонкай – у час дзеяння шлюбнага дагавора ў той жа форме, што і заключаны шлюбны дагавор. Адмовіцца ад выканання шлюбнага дагавора ў аднабаковым парадку нельга. Калі муж і жонка не могуць прыйсці да адзінага меркавання па змяненні ўмоваў дагавора або яго спыненні, трэба звярнуцца ў суд.

Жанна СЁМУХА,
натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации