Школьны званок паклікаў за парты (+ відэа)

Першага верасня – святочны і хвалюючы дзень, які пачынаецца з урачыстых лінеек, першых школьных званкоў, кветак, усмешак, радасных эмоцый.

Урачыста і па-святочнаму прайшла лінейка ў Гезгалаўскай сярэдняй школе.

Раздзяліць свята з навучэнцамі і педагогамі школы прыехалі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі, начальнік аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Белаус, дырэктар КСУП “Жукоўшчына” Аляксандр Кугейка, настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы вёскі Нагародавічы іерэй Іаан Яровіч.

Права падняць Дзяржаўны сцяг было прадастаўлена пераможцам другога этапу і ўдзельніцам трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні Ангеліне Грэцкай і Наталлі Варабей.

Першым павіншаваў са святам навучэнцаў Гезгалаўскай сярэдняй школы і ўручыў узнагароды дырэктар установы Эдуард Ненартовіч.

Затым са словамі віншавання выступіў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі. Ён адзначыў, што ў наш час адукацыя, веды і вопыт асабліва запатрабаваны, бо з’яўляюцца асновай для паспяховай працоўнай дзейнасці. Напрыканцы свайго выступлення Андрэй Садоўскі ўручыў сертыфікат на суму 1000 рублёў.

Да віншаванняў далучаліся і іншыя госці ўрачыстасці.

Будучыя выпускнікі школы парадавалі ўсіх музычным нумарам і ўручылі першакласнікам кнігі і сцяжкі.

Ганаровае права даць першы званок у новым навучальным годзе было прадастаўлена вучню 11 класа Сяргею Лушчаеву і навучэнцы 1 класа Ксеніі Жылянінай.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота аўтара

 

Першы званок у Жукоўшчынскім дзіцячым садзе-базавай школе

У Жукоўшчынскім дзіцячым садзе-базавай школе празвінеў першы званок у 2020-2021 навучальным годзе, на які завіталі вучні, калектыў школы, бацькі і ганаровыя госці .

Першай павіншавала прысутных са святам Вольга Варган, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце:

‒ Перш за ўсё, жадаю школьнікам лёгка і з энтузіязмам  асвойваць новыя веды, добра вучыцца і дапамагаць бацькам. Настаўнікі, стаўцеся да працы з душой, натхненнем і любоўю, памятайце, што на вашых плячах ляжыць вялікая адказнасць па выхаванні дзяцей. Спадзяюся, што новы навучальны год будзе поўны перамог і дасягненняў.

На ўрачыстую лінейку завітаў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, які павіншаваў калектыў школы, вучняў і іх бацькоў з Днём ведаў.

Ён нагадаў, што гэты дзень мае асаблівую значнасць для кожнага, бо ўсе мы вучыліся, вучымся ці будзем вучыцца ў школе. Ён пажадаў вучням паспяховай вучобы, а выпускнікам нагадаў пра важнасць адказнай падрыхтоўкі да экзаменаў і правільнага выбару будучай прафесіі. Ігар Станіслававіч таксама выказаў падзяку педагогам школы за доўгія гады сумленнай працы і ўклад у клопат аб будучых пакаленнях. Ён перадаў школе падарункавы сертыфікат на набыццё спартыўнага інвентару.

Валерый Верамейчык, Старшыня Жукоўшчынскага сельскага савета, таксама павіншаваў навучэнцаў са святам:

‒ Няхай вучоба стане для вас лёгкім і прыемным заняткам. Ніколі не губляйце імкнення да новых ведаў і не забывайце ўжо вывучанае, каб на апошняй лінейцы праз год вы з упэўненасцю маглі сказаць, што час не прайшоў дарэмна і зрабіў вас больш разумнымі і вопытнымі.

Мноства добрых пажаданняў і мудрых настаўленняў прагучала ў гэты дзень на святочнай пляцоўцы ля школы.

Першакласнікі са сваёй першай у жыцці настаўніцай таксама не засталіся ў баку і прачыталі вершы для гасцей свята. Урачыстая лінейка скончылася школьным званком, які запрасіў настаўнікаў і вучняў на першы ў гэтым навучальным годзе ўрок.

Марыя ПАПОВА
Фота аўтара

 

Першы званок у сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава

Фота і відэа Наталлі АВЯРЧУК

 

Першы званок у Новаяльнянскай сярэдняй школе

 

Першы званок у Раклевічскім дзіцячым садзе-базавай школе

 

Першы званок у Вензавецкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе

 

Першы званок у сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава

 

Першы званок у Дварэцкай сярэдняй школе

 

Першы званок у Казлоўшчынскай сярэдняй школе

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Тэрыторыя дзяцінства. “Пошта даверу”. Для чаго існуе? Як звяртацца?

Сёлета ва ўстановах адукацыі Дзятлаўшчыны ўкаранёна новая форма аказання дапамогі і падтрымкі навучэнцам – “Пошта…

2 часа ago

Трыумф берагіняў традыцый: Дзятлаўшчына бліснула на фестывалі “Скарбы Гродзеншчыны”

У Год беларускай жанчыны асабліва прыемна адзначаць поспехі тых, хто сваім талентам, адданасцю і шчырай…

3 часа ago

Колькі каштуе чалавечае жыццё?

На Дзятлаўшчыне прайшоў семінар-нарада па ўмовах і ахове працы, накіраваны на прафілактыку вытворчага траўматызму, для…

3 часа ago

Хто на Дзятлаўшчыне “Уладар сяла”?

10 чэрвеня пляцоўка каля Дварэцкага дома культуры ператварылася ў сапраўдны кірмаш талентаў, спартыўнага запалу і…

4 часа ago

Міністр ЖКГ правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

10 чэрвеня Дзятлаўшчыну з рабочым візітам наведаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла. Ён…

4 часа ago

Канікулы са спартыўным настроем

Сёння на стадыёне “Колас” сабраліся самыя актыўныя, спартыўныя выхаванцы аздараўленчых летнікаў на раённую спартландыю “Звонкія…

4 часа ago