Школьны мерыдыян. Да Дня Вялікай Перамогі

Выхаванцы Казлоўшчынскага дзіцячага сада наведалі музей сярэдняй школы, дзе даведаліся пра падзеі Вялікай Айчынай вайны, подзвігі салдат, мужнасць нашых прадзедаў, з цікавасцю разглядвалі музейныя  прадметы: каскі, фляжкі, гільзы, фотаздымкі, дакументы і асабістыя рэчы ўдзельнікаў вайны, перададзеныя іх сваякамі. Асаблівыя ўражанні выклікаў прагляд хроніка-дакументальных відэафільмаў. Да акцыі “Гірлянда Перамогі” зрабілі вянкі з кветак, зеляніны і іншых матэрыялаў. Разам з педагогамі, бацькамі, артыстамі народнага ансамбля “Заранка” правялі ў дашкольнай установе “Баль 45-га года”.

Урок Мужнасці – для школьнікаў

У школах раёна прайшоў адзіны Урок Мужнасці “Шануем. Памятаем. Цэнім”, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Вучні 11 класа Дварэцкай сярэдняй школы прайшліся па старонках “Кнігі Памяці” і нагадалі  падзеі, якія адбываліся ў час вайны ад самага пачатку і да вызвалення. Не пакінулі нікога раўнадушнымі старонкі кнігі, якія расказвалі пра тое, як на акупіраванай тэрыторыі Беларусі нацысты ўстанаўлівалі “новы парадак” – сістэму палітычных, эканамічных і ваенных спраў, накіраваных на знішчэнне савецкага ладу, цэлых народаў, нежаданых фашысцкаму рэжыму. Успомнілі пра лагеры смерці, спаленыя  фашыстамі вёскі, у тым ліку і ў Дзятлаўскім раёне.

На Урок Мужнасці ў 9-я класы сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча быў запрошаны ваенны камісар Дзятлаўскага раёна падпалкоўнік Генадзь Суравец.

У ходзе “адкрытага мікрафона” старшакласнікі пацікавіліся ў ваеннага камісара, колькі ветэранаў і сведкаў Вялікай Айчыннай вайны жыве цяпер у нашым раёне, ці ёсць у яго сям’і сваякі, якія прымалі ўдзел у вайне, якую ролю выконваюць ваенкаматы і камісар асабіста для захавання памяці аб падзеях і героях Вялікай Айчыннай вайны, якім вязням і ветэранам нашага раёна былі ўручаны медалі.

Члены школьнага музея “Вытокі” пазнаёмілі аднакласнікаў з вынікамі пошукава-даследчай дзейнасці, ідэяй рэканструкцыі партызанскага шпіталя і подзвігам Іосіфа Філідовіча, чыё імя было прысвоена школе.

Аб дзяржаўных сімвалах ведаюць малышы

Да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь у Казлоўшчынскім дзіцячым садзе была арганізавана выстава тэматычнай літаратуры аб дзяржаўных сімвалах, выхаванцы замацавалі ўяўленні аб прызначэнні дзяржаўнай сімволікі, даведаліся аб значэнні колераў сцяга нашай Радзімы, а таксама прынялі ўдзел у музычна-спартыўнай праграме.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#образование

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

11 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

12 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

13 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

15 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

15 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

15 часов ago