Выхаванцы Казлоўшчынскага дзіцячага сада наведалі музей сярэдняй школы, дзе даведаліся пра падзеі Вялікай Айчынай вайны, подзвігі салдат, мужнасць нашых прадзедаў, з цікавасцю разглядвалі музейныя прадметы: каскі, фляжкі, гільзы, фотаздымкі, дакументы і асабістыя рэчы ўдзельнікаў вайны, перададзеныя іх сваякамі. Асаблівыя ўражанні выклікаў прагляд хроніка-дакументальных відэафільмаў. Да акцыі “Гірлянда Перамогі” зрабілі вянкі з кветак, зеляніны і іншых матэрыялаў. Разам з педагогамі, бацькамі, артыстамі народнага ансамбля “Заранка” правялі ў дашкольнай установе “Баль 45-га года”.

Урок Мужнасці – для школьнікаў
У школах раёна прайшоў адзіны Урок Мужнасці “Шануем. Памятаем. Цэнім”, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Вучні 11 класа Дварэцкай сярэдняй школы прайшліся па старонках “Кнігі Памяці” і нагадалі падзеі, якія адбываліся ў час вайны ад самага пачатку і да вызвалення. Не пакінулі нікога раўнадушнымі старонкі кнігі, якія расказвалі пра тое, як на акупіраванай тэрыторыі Беларусі нацысты ўстанаўлівалі “новы парадак” – сістэму палітычных, эканамічных і ваенных спраў, накіраваных на знішчэнне савецкага ладу, цэлых народаў, нежаданых фашысцкаму рэжыму. Успомнілі пра лагеры смерці, спаленыя фашыстамі вёскі, у тым ліку і ў Дзятлаўскім раёне.

На Урок Мужнасці ў 9-я класы сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча быў запрошаны ваенны камісар Дзятлаўскага раёна падпалкоўнік Генадзь Суравец.

У ходзе “адкрытага мікрафона” старшакласнікі пацікавіліся ў ваеннага камісара, колькі ветэранаў і сведкаў Вялікай Айчыннай вайны жыве цяпер у нашым раёне, ці ёсць у яго сям’і сваякі, якія прымалі ўдзел у вайне, якую ролю выконваюць ваенкаматы і камісар асабіста для захавання памяці аб падзеях і героях Вялікай Айчыннай вайны, якім вязням і ветэранам нашага раёна былі ўручаны медалі.


Члены школьнага музея “Вытокі” пазнаёмілі аднакласнікаў з вынікамі пошукава-даследчай дзейнасці, ідэяй рэканструкцыі партызанскага шпіталя і подзвігам Іосіфа Філідовіча, чыё імя было прысвоена школе.

Аб дзяржаўных сімвалах ведаюць малышы

Да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь у Казлоўшчынскім дзіцячым садзе была арганізавана выстава тэматычнай літаратуры аб дзяржаўных сімвалах, выхаванцы замацавалі ўяўленні аб прызначэнні дзяржаўнай сімволікі, даведаліся аб значэнні колераў сцяга нашай Радзімы, а таксама прынялі ўдзел у музычна-спартыўнай праграме.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#образование