Урок мужнасці і памяці

У сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы адбылася сустрэча навучэнцаў 9-х класаў з воінам-афганцам Аляксандрам Юргелем. Мерапрыемства прайшло ў рамках штогадовай Дэкады мужнасці і было прымеркавана да дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Аляксандр Васільевіч падзяліўся ўспамінамі аб сваёй службе, расказаў аб яе цяжкасцях і асаблівасцях, суровых прыродных умовах, з якімі даводзілася сутыкацца вайскоўцам. Ён спыніўся і на якасцях, якімі павінен валодаць кожны сапраўдны мужчына: сумленнасць, адказнасць, смеласць і вернасць абавязку. У канцы сустрэчы пажадаў дзецям мірнага неба над галавой, выдатнай вучобы і асэнсаванага выбару будучай прафесіі.

Сустрэча з прадстаўнікамі епархіі

У Казлоўшчынскай сярэдняй школе прайшла сустрэча навучэнцаў з прадстаўнікамі Навагрудскай епархіі з удзелам настаяцеля храма Успення Прасвятой Багародзіцы протаіерэем Георгіем Ярмолічам, кіраўніком епархіяльнага аддзела па пытаннях сям’і, абароны мацярынства і дзяцінства Пятром Ткачэнкам і супрацоўнікам аддзела.

Навучэнцам 8-11 класаў была прадстаўлена выстава ў абарону ненароджаных дзяцей. У фармаце адкрытага дыялогу адбылася размова аб адказным стаўленні да будучыні, усвядомленым падыходзе да стварэння сям’і і разумення важнасці рэпрадуктыўнага здароўя. Падчас мерапрыемстваў спікеры таксама засяродзілі ўвагу навучэнцаў на прафілактыцы жорсткасці і гвалту ў сям’і.

Мы – акцябраты!

Так гучна заявілі аб сабе навучэнцы 2 класа Круцілавіцкай базавай школы, якія нядаўна сталі акцябратамі. Яны вывучылі 10 асноўных правіл, далі ўрачыстае абяцанне быць  дастойнымі членамі БРПА. З хваляваннем, гонарам і радасцю другакласнікі атрымалі акцябрацкія значкі ад піянераў школы.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации