За жыццё без тытуню і вейпу!
У Казлоўшчынскай сярэдняй школе прайшла акцыя “Жыццё без тытуню і вэйпу”. Навучэнцы даведаліся, як электронныя цыгарэты ўплываюць на арганізм і якія негатыўныя наступствы могуць узнікнуць у выніку іх ужывання. Пераканаліся ў тым, як неабходна і важна клапаціцца аб сваім здароўі і берагчы яго. А тых, хто не курыць, заклікалі ніколі не браць у рукі цыгарэту.



Усе прафесіі важныя

Таксама ў гэтай школе ладзіўся дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі. Навучэнцы 5-7 класаў прынялі ўдзел у брэйн-рынгу “Калейдаскоп прафесій”, які праводзіўся ў выглядзе экскурсіі па сямі розных станцыях, дзе дзяцей чакалі цікавыя заданні. Школьнікі пераканаліся, што любая прафесія патрэбная і важная. А галоўнае, каб кожны добрасумленна працаваў, выконваў свае абавязкі.


Жудасныя лічбы вайны
Для навучэнцаў 2 класа Круцілавіцкай базавай школы прайшла інфармацыйная гадзіна “Жудасныя лічбы вайны”. Яны паглыбілі свае веды аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, даведаліся аб колькасці знішчанага нямецка-фашысцкімі захопнікамі мірнага насельніцтва і ваеннапалонных, аб спаленых і разбураных гарадах і вёсках Беларусі, лагерах смерці, аб успамінах дзяцей з ваеннага акупацыйнага перыяду і зверствах фашыстаў.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga