Грамадства
1 min read
325

Школьны мерыдыян

15 сентября, 2025
0
Школьны мерыдыян

БРПА-35: ствараем будучыню разам!

У Казлоўшчынскай сярэдняй школе прайшоў тэматычны тыдзень “#БРПА-35”, прымеркаваны да дня нараджэння арганізацыі.

Стартам мерапрыемства стала афармленне стэнда “БРПА-35: ствараем будучыню разам!”. На працягу тыдня навучэнцы 5-8 класаў прынялі ўдзел у раённым этапе абласнога Instagram-чэленджа “Піянеры новага пакалення – 3.5”, у рамках працоўнай флэш-акцыі  “#Працуем разам, перамагаем разам!” сабралі пластык і макулатуру, удзельнічалі ў раённым фота-трэйсеры“#Краіна піянерыя на ўсе часы!”, анлайн-форуме “Піянерыя: натхняе новае пакаленне!”, на якім абмяркоўваліся пытанні, што датычацца стварэння раённага сацыяльна значнага праекта  “#БРПА і БРСМ: аб’ядноўваем моладзь для вялікіх здзяйсненняў!”.

Погляд на жыццё за кратамі

Навучэнцы 8-11-ых класаў Хвінявіцкай сярэдняй школы наведалі папраўчую калонію-пасяленне № 26 у Гезгалах.

Гэта экскурсія стала не толькі пазнавальнай, але і важнай часткай прафарыентацыйнай работы: школьнікі даведаліся аб розных прафесіях, звязаных з сістэмай правапарадку, прымерылі спецадзенне і атрыбуты – шлемы, наручнікі, бронекамізэлькі, якія выкарыстоўваюцца супрацоўнікамі калоніі.

Пасля кароткага інструктажу аб правілах паводзін і бяспекі навучэнцы агледзелі ўмовы жыцця зняволеных, даведаліся, якія меры прымаюцца для іх рэабілітацыі. Пагутарылі са зняволенымі, якія адбываюць пакаранне за ўжыванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў і крадзеж з рэцыдывам. Навучэнцы задавалі пытанні, а асуджаныя дзяліліся сваімі гісторыямі, расказваючы пра тое, як важна рабіць правільны выбар і пазбягаць злачынных шляхоў.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации