Памяць за сабой пакліч

Савет школьнага музея “Гісторыя Дзятлаўшчыны” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, класныя кіраўнікі, члены пошукавых атрадаў 1-11 класаў прынялі ўдзел у падрыхтоўцы да агляду-конкурсу на лепшую тэматычную экспазіцыю, прысвечаную памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Створаны і рэалізаваны музейны праект “Памяць без тэрміну даўнасці”, які складаецца з двух блокаў: “Сёстры Хатыні” – для 1-4 класаў, “Дзяцінства, скрадзенае вайной” – для 5-8 класаў.

Вынікам праведзенай работы 1-4 класаў стала стварэнне ў музеі “Гісторыя Дзятлаўшчыны” дадатку да экспазіцыі аб Вялікай Айчыннай вайне ў выглядзе “Дрэва смутку”, да якога распрацавана экскурсія “Сёстры Хатыні”. Праведзена даследаванне малавядомых падзей і фактаў гісторыі вёскі Гарадкі перыяду вайны, знойдзены новыя звесткі аб відавочцах падзей 1942 года, у час якіх фашыстамі было знішчана 336 мірных жыхароў, запісаны ўспаміны.

Вынікам работы стала даследчая праца “Вёска Гарадкі – сястра Хатыні”, прадстаўленая на раённы конкурс “Я – даследчык”, створана прэзентацыя “Сёстры Хатыні”.

Класнымі калектывамі 5-8 класаў пачата работа па стварэнні кнігі ўспамінаў дзяцей вайны “Памятае сэрца, не забудзе ніколі”. Да “Дрэва смутку” распрацавана віртуальная экскурсія “Нельга забыць, нельга зразумець”, складзена прэзентацыя “Памяць без тэрміну даўнасці”.

“Перамога ў сэрцах пакаленняў”

Пад такой назвай прайшло фінальнае мерапрыемства канцэпт-ініцыятывы “Я ведаю! Я памятаю! Я ганаруся!” у гімназіі № 1 горада Дзятлава. На працягу двух месяцаў навучэнцы 1-10 класаў сумесна з бацькамі і педагогамі стваралі відэатрэйлеры, фотакалажы, правялі даследаванне аб сваяках, якія ўнеслі ўклад у Вялікую Перамогу. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі гран-пры, граматамі і падарункамі ад Дзятлаўскага раённага аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”.

Чароўнае слова “Жывой класікі”

Адбыўся фінал абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, які праходзіў у Гродзенскім абласным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі і быў прысвечаны Году  добраўпарадкавання і 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Дзятлаўскі раён прадстаўляў вучань 3 класа Круцілавіцкай сярэдняй школы Арсеній Халецкі. На суд журы былі прадстаўлены два разнажанравыя творы. Выступленне Арсенія адзначана дыпломам ІІІ ступені.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#образование

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Похожие публикации