Categories: Грамадства

Школьны мерыдыян

Беларусь памятае

У Гезгалаўскай сярэдняй школе імя М. І. Нядзеліна ў 6 класе прайшоў выніковы занятак у рамках рэспубліканскай навучальнай праграмы “Я. Мая сям’я. Мая Радзіма” па тэме “Подзвігі піянераў-герояў у гады Вялікай Айчыннай вайны”. На мерапрыемства былі запрошаны першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, педагог-арганізатар школы Наталля Ліцкевіч і бібліятэкар Ала Ненартовіч.

“Хто ж такі сучасны герой?” – самыя розныя адказы навучэнцаў на гэта пытанне дазволілі вывесці адзіную формулу. Гэта смелы і моцны, бясстрашны і мужны чалавек, які любіць сваю Радзіму, патрыёт і сапраўдны грамадзянін. Бібліятэкар школы пазнаёміла прысутных з серыяй кніг, якія расказваюць пра нялёгкія лёсы і несмяротныя подзвігі адважных юных партызан. Шасцікласнікі і класны кіраўнік падзяліліся гісторыямі аб ваенным шляху сваіх прадзедаў.

Кацярына Уладзіміраўна адзначыла, што і сёння кожны з нас можа быць героем і здзяйсняць подзвігі – дастаткова любіць сваю Радзіму, быць сумленным і справядлівым, імкнуцца карыснымі і добрымі ўчынкамі ўпрыгожыць жыццё сваё і сваіх блізкіх.

У канцы мерапрыемства перад навучэнцамі выступілі юнармейцы атрада “Ракета”, пераможцы раённага этапу ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца”.

“Гісторыя вайны і Перамогі ў асобах маёй сям’і”

Так называлася першая дзіцячая навукова-даследчая канферэнцыя, якая  адбылася ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Мерапрыемства праходзіла ў рамках канцэпт-ініцыятывы вучнёўскага савета “Я памятаю! Я ведаю! Я ганаруся!”, прымеркаванай да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Навучэнцы 2-10 класаў сумесна з бацькамі і педагогамі вывучалі сямейныя фотаархівы, працавалі з пошукавай сістэмай “Партызаны.бай” і прадставілі свае напрацоўкі.

Дыпломамі гран-пры ўзнагароджаны Валерыя Данільчык, Арцём і Мар’яна Конаны, Мілана Сербін, Арсеній Добыш.

Дыпломамі I, II, III ступеняў адзначаны Паліна Каткоўская, Маргарыта Дораш, Ксенія Золатава, Міхаіл Свіб, Марыя Панасевіч.

Гартаючы старонкі сямейнага альбома

У Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук у рамках цыкла заняткаў “Я. Мая сям’я. Мая Радзіма” ў 9 класе прайшоў занятак “Памятаем. Ганарымся!”, на які былі запрошаны намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Таццяна Умоўская, бібліятэкар Марыя Юрчык, навучэнка 10 класа Дар’я Піваварчык.

Вучні расказалі пра камсамольцаў-герояў, іх подзвіг. Марыя Юрчык, унучка Аляксандры Шаўчук, заслужанага настаўніка БССР, ветэрана вайны, імя якой носіць установа адукацыі, –  пра жыццё сваёй бабулі, яе ўзнагароды. Дар’я Піваварчык прадставіла сваю даследчую працу “Гісторыя сем’яў Піваварчык-Мароз у гады Вялікай Айчыннай вайны”, якую абараніла на рэспубліканскім конкурсе “Гартаючы старонкі сямейнага альбома”, а таксама прыняла ўдзел у Міжнародным конкурсе “Ратная слава Расіі” і ўзнагароджана дыпломам І ступені.

Тата, мама, я – спартыўная сям’я

У рамках акцыі “Разам за моцную і здаровую сям’ю” ў Раклевіцкай базавай школе пад такой назвай адбылося спартыўнае свята. На старт выйшлі сямейныя каманды. Ключавая ўмова ўдзелу – быць прыхільнікамі здаровага ладу жыцця ці гатовым папоўніць іх рады. Удзельнікі прайшлі ўсе этапы выпрабаванняў, былі ўзнагароджаны граматамі і медалямі.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

#Дятловщина #образование 

administrator

Recent Posts

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

6 часов ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

7 часов ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

10 часов ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

11 часов ago

Актуальнае меркаванне. Доўгатэрміновы працэс, які складаецца з адказных дзеянняў кожнага

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

13 часов ago

Госавтоинспекция напоминает правила проезда перекрестков и пешеходных переходов!

Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствует о том, что одними из причин совершения дорожно-транспортных…

14 часов ago