Школьны мерыдыян

Дзякуем пакаленню пераможцаў

Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі настаўнікі і навучэнцы Дварэцкай сярэдняй школы далучыліся да акцыі “Сцяна памяці”. Яны размяшчаюць на сімвалічнай сцяне фотаздымкі і інфармацыю пра сваіх дзядоў і прадзедаў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Мэта акцыі – аддаць даніну памяці ўдзельнікам вайны, якія ўнеслі неацэнны ўклад у агульную перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, успомніць імёны сваіх продкаў-герояў.

Адзінаццацікласнікі школы разам з першакласнікамі пасадзілі вішнёвую алею ў гонар Перамогі і прымеркаваную да Года добраўпарадкавання. Малодшыя школьнікі паабяцалі даглядаць пасаджаныя дрэўцы, якія будуць расці разам з імі, у сваю чаргу, таксама расказаць наступным пакаленням пра значнасць свята і якую каштоўнасць яно мае для Беларусі.

Вынік ёсць!

Каманда “У рытме перамогі!” Круцілавіцкай сярэдняй школы прыняла ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Агеньчык запрашае сяброў” у намінацыі “Сцяг-шоу”. У раённым этапе конкурсу, які праходзіў у горадзе Дзятлаве, яна заняла 1-е месца і годна прадставіла раён на абласным. Цікавы нумар, яркія касцюмы, сучаснае музычнае суправаджэнне, штодзённая праца з адпрацоўкай рухаў – усё гэта дазволіла дабіцца поспеху і заняць у вобласці   2-е месца.

“Сіняя стужка” супраць насілля

У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе ў рамках PR-акцыі “Дзіцячы мір без жорсткасці і насілля” быў арганізаваны веламарафон, прымеркаваны да сацыяльнай акцыі “Сіняя стужка”, якая накіравана на прыцягненне ўвагі да праблемы жорсткасці ў адносінах да дзяцей, папярэджанне выпадкаў насілля, фарміраванне актыўнай грамадзянскай  пазіцыі ў бацькоў. Сімвалам барацьбы супраць жорсткага абыходжання стала сіняя стужка, якая сімвалізуе сінякі і пабоі на целе дзяцей. У час веламарафону выхаванцы нагадалі дарослым аб тым, што дзяцінства павінна быць у кожнага дзіцяці і кожны заслугоўвае любові і беражлівых да сябе адносін.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#образование

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

25 минут ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

27 минут ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

15 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

16 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

17 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

17 часов ago