Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
У Гезгалаўскім дзіцячым садзе прайшоў шэраг урачыстых мерапрыемстваў. Дзень пачаўся з выканання Дзяржаўнага гімна і вынасу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Выхаванцы старэйшага ўзросту прагледзелі мультымедыйную прэзентацыю “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”, пашырылі свае ўяўленні аб паняццях “закон”, “права”, пазнаёміліся з асноўнымі дакументамі ў жыцці чалавека: пасведчаннем аб нараджэнні і пашпартам. У час дыдактычных гульняў замацавалі веды пра элементы дзяржаўнай сімволікі, асноўныя славутасці сталіцы і абласных гарадоў.
У гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшоў адзіны ўрок, прымеркаваны да гэтага дня. Навучэнцы пазнаёміліся з правамі і абавязкамі грамадзян, якія прапісаны ў Канстытуцыі, паўдзельнічалі ў віктарыне.
Расцём разам з “Зоркай”
Выхаванцы Круцілавіцкай сярэдняй школы актыўна ўдзельнічаюць у экалагічным праекце “Расцём разам з “Зоркай”.
На гэты раз яны арганізавалі працоўны дэсант па ўборцы тэрыторыі каля
рэчкі Ятранкі. Ім нават удалося паназіраць за дзікімі качкамі, якія жывуць на рэчцы, і пакарміць іх хлебам.
Дзень нараджэння – яркае свята
У дзіцячым садзе №1 горада Дзятлава стала добрай традыцыяй адзначаць дні нараджэння выхаванцаў. Да імяніннікаў у госці ў гэты дзень прыходзяць героі-аніматары: Міні і Мікі Маўсы, вясёлы клоўн Клёпа і клаўнэса Ірыска, фіксікі Нулік і Сімка, Маша і Мядзведзь. Дзеці спяваюць “Каравай”, удзельнічаюць у гульнях-эстафетах, выконваюць усе заданні пад вясёлую музыку, каб парадаваць імянінніка. Для прыемных і незабыўных успамінаў створана фотазона. На кожным свяце імянінніка чакаюць падарункі- сюрпрызы ад сяброў і герояў, сярэбраная дыскатэка.
У пошуках дружбы
Выхаванцы Казлоўшчынскага дзіцячага сада адправіліся ў падарожжа ў пошуках дружбы. Кожная каманда атрымала маршрутны ліст, пры дапамозе якога патрэбна было прайсці некалькі станцый. Выконваючы заданні, дзеці пашырылі свае ўяўленні пра дружбу, уменне сябраваць, берагчы і цаніць сяброў.
Мерапрыемства прайшло ў рамках PR-акцыі “Дзіцячы мір без жорсткасці і насілля”, мэта якой – фарміраванне негатыўных адносін да розных праяўленняў насілля да дзяцей, умення жыць у згодзе з іншымі людзьмі.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Дятловщина #образование
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…