Да Дня Канстытуцыі  Рэспублікі Беларусь

 У Гезгалаўскім дзіцячым садзе прайшоў шэраг урачыстых мерапрыемстваў. Дзень пачаўся з выканання Дзяржаўнага гімна і вынасу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Выхаванцы старэйшага ўзросту прагледзелі мультымедыйную прэзентацыю “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”, пашырылі свае ўяўленні аб паняццях “закон”, “права”, пазнаёміліся з асноўнымі дакументамі ў жыцці чалавека: пасведчаннем аб нараджэнні і пашпартам. У час дыдактычных гульняў замацавалі веды пра элементы дзяржаўнай сімволікі, асноўныя славутасці сталіцы і абласных гарадоў.

У гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшоў адзіны ўрок, прымеркаваны да гэтага дня. Навучэнцы пазнаёміліся з правамі і абавязкамі грамадзян, якія прапісаны ў Канстытуцыі, паўдзельнічалі ў віктарыне.

Расцём разам з “Зоркай

Выхаванцы Круцілавіцкай сярэдняй школы актыўна ўдзельнічаюць у экалагічным праекце “Расцём разам з “Зоркай”.

На гэты раз яны арганізавалі працоўны дэсант па ўборцы тэрыторыі каля

рэчкі Ятранкі. Ім нават удалося паназіраць за дзікімі качкамі, якія жывуць на рэчцы, і пакарміць іх хлебам.

Дзень нараджэння – яркае свята

У дзіцячым садзе №1 горада Дзятлава стала добрай традыцыяй адзначаць дні нараджэння выхаванцаў. Да імяніннікаў у госці ў гэты дзень прыходзяць героі-аніматары: Міні і Мікі Маўсы, вясёлы клоўн Клёпа і клаўнэса Ірыска, фіксікі  Нулік і Сімка, Маша і Мядзведзь. Дзеці спяваюць “Каравай”, удзельнічаюць у гульнях-эстафетах, выконваюць усе заданні пад вясёлую музыку, каб парадаваць імянінніка. Для прыемных і незабыўных успамінаў створана фотазона. На кожным свяце імянінніка чакаюць падарункі- сюрпрызы ад сяброў і герояў, сярэбраная дыскатэка.

У пошуках дружбы

Выхаванцы Казлоўшчынскага  дзіцячага сада адправіліся ў падарожжа  ў пошуках дружбы. Кожная каманда атрымала маршрутны ліст, пры дапамозе якога патрэбна было прайсці некалькі станцый. Выконваючы заданні, дзеці  пашырылі  свае ўяўленні пра дружбу, уменне сябраваць, берагчы і цаніць  сяброў.

Мерапрыемства прайшло ў рамках PR-акцыі “Дзіцячы мір без жорсткасці і насілля”, мэта якой – фарміраванне негатыўных адносін да розных праяўленняў насілля да дзяцей, умення жыць у згодзе з іншымі людзьмі.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #образование

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации