Тытунёваму дыму – не!

У Казлоўшчынскай сярэдняй школе прайшла акцыя “Моладзь за жыццё без тытуню”.

Часцей за ўсё прычыны, якія падахвочваюць школьнікаў узяць цыгарэту ў рукі, як яны самі называюць, гэта “з цікаўнасці”, “проста так”, “за кампанію”, “каб схуднець”, “каб здавацца дарослым”  – міфы, створаныя імі ж. Адным з папулярных спосабаў кінуць курыць маладыя людзі лічаць пераход на электронныя цыгарэты, разнавіднасцяў якіх існуе вялізнае мноства. Наяўнасць у электронных цыгарэтах розных водараў нясе яшчэ адну небяспеку – да курэння пачынае цягнуць нават тых людзей, якія раней іх цураліся.

У рамках акцыі сярод навучэнцаў былі праведзены прафілактычныя гутаркі, закліканыя нагадаць ім, чым нікацін у вейпе больш небяспечны за цыгарэту, якія існуюць спосабы барацьбы з залежнасцю ад курэння. Навучэнцы з антынаркатычнага атрада “Наркастоп” падрыхтавалі да мерапрыемства розныя плакаты на гэту тэму.

Вялікія справы маленькіх беларусаў

Першакласнікі сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава стараюцца таксама, як і іх старэйшыя сябры, зрабіць што-небудзь важнае і патрэбнае для роднай краіны, прынесці карысць іншым людзям. Разам з бацькамі яны збіраюць макулатуру, пластык, металалом, удзельнічаючы ў працоўных акцыях “Збяры і здай другасную сыравіну”, “Другое жыццё пластыкавай бутэлькі”.

На восеньскіх канікулах некалькі сем’яў удзельнічалі ў акцыі “Сад надзеі”,  у час якой дзеці разам з бацькамі пасадзілі яблыневыя саджанцы. А на мінулым тыдні – у абласной экалагічнай акцыі “Рэальная справа”: збіралі выкарыстаныя батарэйкі і пластыкавыя вечкі.

А яшчэ разам з татамі зрабілі кармушкі для зімуючых птушак, такім чынам  прынялі ўдзел у акцыях “Кармушка для птушак”, “Дапаможам разам”. Так вялікія дасягненні пачынаюцца з маленькіх спраў.

Да аматараў хакея далучаюцца дзяўчынкі

Турысцкі маршрут навучэнцаў Раклевіцкай базавай школы зноў прайшоў праз горад Мінск. Калі выбіралі, што паглядзець на гэты раз, ніхто і не думаў, што дзяўчынкі захочуць наведаць хакейны матч КХЛ паміж камандамі “Дынама” (Мінск)  і нашымі гасцямі  з далёкага Уладзівастока “Адмірал”. Матч аказаўся вельмі захапляльным. Лік 3 : 3 указваў на вялікую самаадданасць хакеістаў абедзвюх каманд у авертайме. Затым наступіла кульмінацыя матча  –  серыя булітаў. На жаль, хакеісты “Дынама” спыніліся за крок ад так жаданай перамогі. Але, нягледзячы на гэта, усе гледачы “Мінск-арэны”, сярод якіх былі і іх юныя прыхільніцы, праводзілі нашых хакеістаў бурнымі авацыямі.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации