У рамках рэалізацыі рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” прайшоў занятак для вучняў 10-х класаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А.М.Чурылы па тэме “Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць дэманстраваць адданасць сваёй Радзіме”. Спікерамі мерапрыемства выступілі першы намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Віталій Шулейка і дырэктар установы адукацыі Марына Нячай, якая з’яўляецца членам моладзевага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў, дэлегатам VII Усебеларускага народнага сходу.

Навучэнцы адзначылі, што яны  лічаць сябе годнымі грамадзянамі сваёй краіны, цэняць тое, што нарадзіліся і жывуць у Рэспубліцы Беларусь, у краіне са шматвяковай гісторыяй і традыцыямі. Яны падкрэслілі, што дзяржаўныя сімвалы нашай дзяржавы – гэта адлюстраванне гісторыі і культуры Беларусі, а пашпарт, які яны маюць, – галоўны для іх дакумент.

Віталій Шулейка расказаў аб дасягненнях і развіцці рэгіёна, новых тэхналогіях, якія выкарыстоўваюцца ў аграпрамысловым комплексе, аб перспектыўных напрамках у рабоце сельскагаспадарчай галіны. Ён таксама падкрэсліў, што для станаўлення спецыяліста важна да спраў, узятых на сябе абавязацельстваў ставіцца адказна і добрасумленна. Дадаў, што кожны, хто працуе, за сваю штодзённую і карпатлівую працу можа быць заахвочаны, у тым ліку і самымі высокімі ўзнагародамі, спыніўся на тым, як у раёне і вобласці праходзіць адна з самых значных культурных падзей – свята “Дажынкі”, дзе ўшаноўваюцца лепшыя працаўнікі вёскі.

Марына Нячай расказала, як у нашай краіне беражліва захоўваюцца і перадаюцца ад пакалення пакаленню лепшыя традыцыі, гістарычныя падзеі. Яна падкрэсліла, што на ўзроўні дзяржавы аказваецца сур’ёзная падтрымка маладым спецыялістам, створаны ўсе ўмовы для таго, каб маладыя людзі маглі рэалізаваць сябе.

Акрамя таго, спікеры мерапрыемства адказалі на пытанні дзесяцікласнікаў.

Навучэнцы адзначылі, што яны, маладое пакаленне, удзельнічаючы ў рэалізацыі праектаў, рабоце клубаў, працай і добрымі справамі дэманструюць адданасць сваёй радзіме. Старшакласнікі падкрэслілі, што ім падабаецца працаваць у студэнцкіх і валанцёрскіх атрадах, школьным лясніцтве, клубе “Юны журналіст”.

Падводзячы вынікі сустрэчы, школьнікі сумесна з дарослымі вылучылі ініцыятывы і вызначылі перспектыўныя праекты, якія ў рамках Года добраўпарадкавання дапамогуць зрабіць школу, родны горад яшчэ лепшым.

Наталля БЕЛАУС,
класны кіраўнік 10 класа

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#образование #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации