Для жыхароў вёскі Клішавічы аддзелам культуры і адпачынку “Данілавіцкі дом культуры” разам з сельскім філіялам-клубам вёскі Ахонава была арганізавана і праведзена канцэртная праграма “Шануйце спадчыну сваю”, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Ансамбль народнай песні “Суседачкі” запрасіў гледачоў паслухаць беларускія народныя песні з іх гумарам, весялосцю, рамантыкай і пяшчотай. Самымі малодшымі ўдзельнікамі канцэрта былі Алеся Адамчык, Яўгенія Анушкевія і Анастасія Бортнік. Дзеці спявалі і танцавалі так заўзята і эмацыянальна, што так і хацелася пусціцца з імі ў скокі. Пад апладысменты гледачоў музычныя нумары дарыла Іна Анушкевіч. Гледачы спявалі разам з артыстамі.


Жыхароў вёскі Клішавічы наведала старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Ганна Мікалаеўна Жых. Яна павіншавала ўсіх прысутных са святам, разам з жыхарамі вёскі яна вырашала надзённыя пытанні.
С. Грос,
дырэктар Данілавіцкага дома культуры