Канцэрт “Мы любім сваю Беларусь”

Канцэртную праграму для адзінокіх людзей, якія жывуць у сацыяльным аддзяленні Казлоўшчынскай бальніцы, падрыхтавалі і правялі  жанчыны-культработніцы. Спявалі беларускія песні, чыталі вершы супрацоўнікі Казлоўшчынскага дома культуры М. Герасімовіч, М. Міхалоўская, Н. Саўко, а таксама вучаніцы Казлоўшчынскай школы Насця Макарчык, Аня Лазоўская, Насця Шалесная. Яны змаглі стварыць вельмі прыязную, душэўную атмасферу: да канцэртнай праграмы далучыліся і пацыенты сацыяльнага аддзялення. Панаваў добры настрой.

За дапамогу жаночай “пярвічцы” ў падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці мы вельмі ўдзячны калектыву Казлоўшчынскага дома культуры на чале з  Д. Міскевічам і старшыні раённай жаночай арганізацыі А. Жадзейка.

Т.БУЯК,

старшыня пярвічнай арганізацыі ГА “БСЖ” пры Казлоўшчынскім сельвыканкаме

About Author
administrator
View All Articles

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации