Шанц атрымаць білет у новае жыццё

Сумеснае пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку, раённых назіральнай камісіі і камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва адбылося на базе Дварэцкага сельвыканкама.

На такіх сустрэчах, дзе аказваюць падтрымку людзям, якія спатыкнуліся ў нейкі момант, але жадаюць наладзіць жыццё, непрыемна здзіўляюць факты чалавечай абыякавасці, жаданне некаторых, не працуючы, мець даброты, быць нарывам, калі хочаце, на целе грамадства.

Аб усім па парадку.

У кабінет па чарзе заходзяць людзі. Звычайныя, большасць нават акуратна апранутыя, сарамліва адварочваюцца ад фотаапарата. Старшыня сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч коратка расказвае біяграфію “герояў” і чаму тыя аказаліся за бортам нармальнага паўнавартаснага жыцця. На пытанне, як думаеце жыць далей, планы, перспектывы, абяцанні льюцца з іх вуснаў, як з рогу дастатку, гісторыя за гісторыяй. Усё больш захапляльныя, а па сваёй сутнасці трагічныя. Трагічныя ў тым плане, што калечыцца чалавечы лёс. І не толькі аднаго, запрошанага на пасяджэнне, – усіх, з кім жыве гэты чалавек, хто некалі верыў у яго. Самотна глядзяць на іх і працадаўцы.

Між тым, на пасяджэнні да кожнага падсправаздачнага, а іх прыйшло 11 чалавек, індывідуальны, дакладны падыход, нягледзячы на капрызы дарослых дзядзечкаў (на гэты раз жанчын у “камандзе лайдакоў і выпівохаў” не было).

– Працаваў ужо ў нас. Мала таго, што праблемы са здароўем мае сур’ёзныя, не ўсякую работу яму медыцынская камісія дазволіць, дык яшчэ і нецвярозы на працу прыйшоў, вось і звольнілі. П’е і цяпер, кадзіравацца не жадае, – расказвае пра аднаго з запрошаных на камісію вядучы інжынер па ахове працы Дварэцкага льнозавода Ала Хамко, прыводзіць у прыклад трох мясцовых жыхароў, якія пілі бязбожна, а потым закадзіраваліся і працуюць на заводзе, дома наладзілі быт, сямейныя адносіны. Нікога не кінулі, хто жадаў выправіцца і ўзяў сябе ў рукі.

– Згаджайцеся ісці да нас апальшчыкам або жывёлаводам на малочнатаварны комплекс. На работу будзем падвозіць, – прапаноўвае галоўны спецыяліст ААТ “Дварэц-Агра” Аляксандр Сачык.

На словах некаторыя згаджаюцца пачаць новае жыццё тут жа ў кабінеце, абяцаюць прыйсці з дакументамі ў аддзел кадраў сельскагаспадарчага прадпрыемства або завода.

А некаторыя, яшчэ зусім не пенсіянеры, якія жывуць за кошт пенсіі мамы, у поўны крыкам голас як на дэманстрацыі лямантуюць:

– 35 гадоў стажу маю, хопіць і гэтага. Не працую і працаваць не буду!

Толькі плаката ў руках з гэтым лозунгам не хапала. Праўда, бойкі таварыш участковага інспектара Сяргея Ігнаціка пабойваецца – на пасяджэнне явіўся добраахвотна. Магчыма, хутка накіруецца ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

Другі ж заблытаўся ў нейкіх стэрэатыпах, не сышоўшыся з былым начальнікам характарамі, так 8 гадоў на пастаяннае месца работы нікуды больш і не ўладкоўваецца, баіцца, што зноў не заладзіцца. У вёсцы жыве адзін, трымае дамашнюю жывёлу, не спіўся. Жыхары сельсавета празвалі “мэрам вёскі”.

Старшыня раённай камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі заўважае:

– Вы ж не сталы яшчэ чалавек, маеце сілы працаваць, ёсць вам сёння рэальныя прапановы – скарыстайцеся імі. Я ўпэўнены, што ў вас усё атрымаецца.

– Вакансій у раёне хапае, прычым на розны ўзровень адукацыі саіскальнікаў і ў розных сферах дзейнасці. Банк даных пастаянна абнаўляецца. Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама дапамогуць любому жыхару раёна падабраць варыянты працаўладкавання, варта толькі звярнуцца з адпаведнай заявай. У любым выпадку, назіральная камісія і камісія па садзейнічанні занятасці райвыканкама і надалей на пакінуць у спакоі тых, хто свядома ці неўсвядомлена губіць сваё жыццё, – рэзюмаваў старшыня назіральнай камісіі, намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

2 часа ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

6 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

7 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

1 день ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

1 день ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago