У  раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці пачалося асабістае першынство Дзятлаўскага раёна па шахматах сярод мужчын.

У спаборніцтвах прымаюць удзел наймацнейшыя шахматысты. Гульні праходзяць па кругавой сістэме. Пасля чатырох тураў лідарства захапіў Уладзімір Літвін, які набраў 3 ачкі. За ім, набраўшы па 2 ачкі, ідуць Андрэй Лявончык, Яўген Кананкоў і Андрэй Ранцэвіч.

Першынство прадоўжыцца да 17 лютага (па выхадных днях). Пачатак гульняў у 9 гадзін 30 хвілін. Пераможцы і прызёры атрымаюць права абараняць гонар Дзятлаўскага раёна на абласным спаборніцтве.

Уладзімір НІКІПОРЧЫК,
галоўны суддзя спаборніцтваў

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации