У 6 “Б” класе гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшла класная гадзіна “Я і закон” у рамках адукацыйнага праекта “ШАГ”. У ходзе дыспута навучэнцы прааналізавалі паняцці “праступак”, “правапарушэнне”, “злачынства”, а таксама абмеркавалі сітуацыі, у якія могуць трапіць падлеткі. Гімназісты наведалі Дзіцячы прававы сайт.  У раздзеле “Дзецям і падлеткам” пазнаёміліся з асноўнымі дакументамі, якія рэгулююць правы і абавязкі непаўналетніх. Выкарыстоўваючы раздзел “Прававая бібліятэка” – “Буквар прававых тэрмінаў”, далі вызначэнне некаторых паняццяў. Выказвалі свае меркаванні, разабралі сітуацыйныя заданні і адказалі на пытанні віктарыны “ЗаконіЯ”.

Аксана ВАНЧУК,

класны кіраўнік 6 “Б” класа гімназіі № 1 горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Следующая новость

Похожие публикации