У Казлоўшчынскай сярэдняй школе прайшлі чарговыя заняткі праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме “Маладосць – час выбару. Куды паступаць вучыцца?”.

Госцем мерапрыемства стаў Данііл Сямашка, выпускнік школы, навучэнец Жыровіцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.

Вучні 8-11 класаў актуалізавалі свае веды аб прафесійным самавызначэнні. Акрэслілі факты, якія трэба ўлічваць пры выбары ўстановы прафесійнай адукацыі, пазнаёміліся з сэрвісам “Крок у прафесію” – маштабным лічбавым рэсурсам, магчымасцямі, якія прадастаўляюцца ўстановамі адукацыі, самымі запатрабаванымі спецыяльнасцямі ў нашай краіне. Таксама даведаліся, як рэалізуецца прынцып “адукацыя праз усё жыццё”.

Падчас адкрытага дыялогу Данііл Сямашка падзяліўся, чаму абраў менавіта аграрна-тэхнічны каледж, аб умовах, створаных для авалодання выбранай прафесіяй, аб узаемадзеянні з патэнцыяльнымі работадаўцамі, а таксама даў парады тым, хто стаіць перад выбарам навучальнай установы для атрымання будучай спецыяльнасці.

Навучэнцы прапанавалі стварыць сумесна з выпускнікамі школы прэзентацыі навучальных установаў, сабраць інфармацыю аб людзях пасёлка, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё прадпрыемстваў і ў цэлым эканомікі краіны, прыняць удзел у днях адчыненых дзвярэй у рамках рэалізацыі прафарыентацыйнага праекта “Твой выбар”.

Жанна ЦЯЦЕРЫНА,

класны кіраўнік 8 “Б” класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Следующая новость

Похожие публикации