Дэпутаты — хлебаробам. СГФ “АграМілк” першым на Дзятлаўшчыне завяршыў масавае жніво

Сёлетняя ўборачная кампанія вызначылася для аграрыяў важкімі дасягненнямі і новымі персанальнымі рэкордамі.

Падрабязней аб гэтым расказаў дырэктар філіяла, дэпутат Аляксандр Грынкевіч:

– На 9 жніўня мы на 100 % завяршылі ўборку збожжавых і зернебабовых культур. Уборачная плошча збожжавых культур сёлета складала 2260 гектараў, валавы збор – 10 099 тон, што на 150 тон больш за ўзровень мінулага года. Сярэдняя ўраджайнасць таксама вышэйшая за мінулагоднюю, яна склала 44,7 цэнтнера з гектара. Максімальную ўраджайнасць паказала азімая пшаніца – 57,4 ц/Га. Валавы збор рапсу – 2499 тон з ураджайнасцю 41,7 ц/Га.

– Хто з работнікаў філіяла сёлета ў лідарах жніва?

– У СГФ “АграМілк” фінішавалі на жніве-2024 адзін “двухтысячнік” – Руслан Міклаш, які намалаціў 2012 тон, і адразу 6 тысячнікаў сярод камбайнераў: Дзмітрый Грыцко (1239 тон), Міхаіл Кармільчык (1617 тон), Яўгеній Кульша (1067 тон), Аляксандр Родзька (1518 тон), Руслан Палуносік (1479 тон), Аляксандр Усцімаў (1152 тоны). Лідарам на перавозцы збожжа стаў Арцём Бандарэнка з вынікам 2682 тоны, тысячнага рубяжа дасягнулі вадзіцелі Аляксандр Агеявец (1264 тоны), Уладзімір Васюкевіч (1180 тон), Іван Марцукевіч (1611 тон), Віктар Матук (1715 тон).

– Падзяліцеся надзённымі клопатамі і бліжэйшымі планамі гаспадаркі.

– Прадаўжаем нарыхтоўваць сянаж – робім трэці ўкос люцэрны, ідуць падрыхтоўчыя работы да сяўбы рапсу і непасрэдна сяўба. Выгадавалі добры ўраджай кукурузы на агульнай плошчы 1640 гектараў. Напрыканцы жніўня нас чакае ўборка гэтай культуры на сілас, акрамя таго 600 гектараў плануецца ўбраць на зерне.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

7 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

7 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

9 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

9 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

9 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

13 часов ago