6 кастрычніка адкрываецца паляванне на зайца-русака і зайца-беляка любога полу і ўзросту. Паляваць можна толькі ў светлы час сутак. Весці паляванне можна стрэльбай з падыходу з гончымі сабакамі, якія маюць палявыя дыпломы па зайцу і (або) лісіцы.

З адным ганчаком могуць паляваць да трох паляўнічых. Дазваляецца прымяняць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў з дробам. Дазволена таксама выкарыстоўваць безружэйны спосаб палявання з выкарыстаннем сабак і лоўчых птушак.

Таксама нагадваем, што перад паляваннем трэба ўважліва вывучыць межы паляўнічых гаспадарчых зон і іншых адзінак унутрыгаспадарчага дзялення тэрыторыі паляўнічых угоддзяў, у якіх дазваляецца або забараняецца праводзіць паляванне ў адпаведнасці з наяўнай пуцёўкай. Пры гэтым у час палявання на зайца недапушчальна прымяненне і нават нашэнне кулявых патронаў і карцечы (дыяметр больш за 5 мм).

Алег ТРАФІМЧЫК,

дзяржаўны інспектар Слонімскай міжраённай інспекцыі

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Нам даверана памяць. “Без тэрміну даўнасці”: гісторыя для дзятлаўчан
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации