У рамках праекта “Бітва пляцовак”  і тыдня масавага футбола ў Дзятлаве прайшоў турнір па міні-футболе “Ліга малых гарадоў” сярод юнакоў 2013-2014 гадоў нараджэння.

Дзятлаўшчыну прадставілі тры каманды, адна з якіх у выніку напружанай барацьбы стала віцэ-чэмпіёнам турніру, саступіўшы зборнай горада Слоніма. Юныя футбалісты ўзнагароджаны граматамі, кубкамі і медалямі.

Наталля АВЯРЧУК
Фота прадастаўлены Дзятлаўскай ДЮСШ

Похожие публикации