Дзень Перамогі – вялікае, легендарнае і праслаўленае подзвігамі людзей свята.
У райцэнтры на плошчы 17 Верасня прайшло ўрачыстае адкрыццё святкавання гэтага радаснага і значнага дня.
Жыхары Дзятлаўшчыны сабраліся, каб чарговы раз успомніць пра подзвігі, якія адбыліся ў жорсткія ваенныя гады. Людзі рознага ўзросту, выказваючы сваю падзяку героям вайны за мірнае неба, трымалі ў руках фотапартрэты загінулых на палях бітваў або памерлых у пасляваенны час сваякоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Сёння быў дадзены фініш раённаму праекту “75 дзён да Перамогі”, а Сцяг Перамогі і Капсулу памяці перадалі ў раённы музей.
Канцэртную праграму “Усім вам, хто вынес тую вайну, – паклон і памяць пакаленняў” арганізавалі работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці.
Таксама на гародской плошчы дзейнічала выстава-продаж “Горад майстроў”, працавалі гандлёвыя кропкі і атракцыёны для дзяцей.
У час мерапрыемства працавала палявая пошта. Дзятлаўчане і госці горада атрымалі пісьмы-трохкутнічкі.
Юлія БАКУНОВІЧ
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ