Сельскі сход. Маленькія прычыны вядуць да вялікай бяды

У аграгарадку Гезгалы прайшоў сельскі сход, прысвечаны пытанням бяспекі жыццядзейнасці, пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Баравіка пры ўдзеле начальніка аддзела нагляду і прафілактыкі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэя Міхальчанкі.

Таксама ў сустрэчы ўдзельнічалі начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык, члены рабочай групы пры райвыканкаме па забеспячэнні бяспечнага пражывання грамадзян – першы намеснік начальніка АУС райвыканкама Аляксей Кашко, старшы майстар Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Пётр Горбач, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Нікіпорчык, загадчык аддзела сацыяльна-педагагічнага цэнтра Вольга Ламака. 

Сяргей Казушчык праінфармаваў прысутных аб пажарнай сітуацыі ў вобласці і раёне:

– На тэрыторыі Гродзенскай вобласці з пачатку года зарэгістраваны 177 пажараў, у якіх загінулі 26 чалавек; на Дзятлаўшчыне колькасць пажараў дасягнула 13, ёсць адзін загінулы. Самая распаўсюджаная прычына гібелі людзей – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў жылым памяшканні. Грамадзяне, якія дапускаюць такія дзеянні, падвяргаюць рызыцы не толькі сваё жыццё, але і жыццё сваіх блізкіх, суседзяў. Па-ранейшаму самым эфектыўным спосабам абараніць сябе і сваё жыллё ад вогненных надзвычайных сітуацый застаецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Сяргей Сяргеевіч нагадаў аб тым, што з 7 па 15 сакавіка ў раёне будзе праходзіць маштабная рэспубліканская акцыя “За бяспеку разам”, накіраваная на павышэнне прафілактычнай работы ў жылым сектары.

Вольга Ламака звярнулася да тэмы выхавання і бяспекі дзяцей. Яна расказала, што ў ходзе раённых рэйдаў, якія праводзіць аддзел адукацыі райвыканкама, увага засяроджваецца на бяспеку дваровай тэрыторыі і належныя ўмовы ў жылым памяшканні, дзе жывуць навучэнцы і дашкольнікі; задавальненне асноўных жыццёвых патрэбаў дзяцей ­– наяўнасць асобных спальных месцаў з чыстай пасцельнай бялізнай, агульныя санітарна-гігіенічныя ўмовы, асобнае арганізаванае месца для навучання, прысутнасць прадуктаў харчавання, адзення і абутку згодна з сезонам, цацак, сродкаў індывідуальнай гігіены. Арганізацыя занятасці дзяцей у пазашкольны час і канікулярны перыяд таксама мае важнае значэнне. 

– Кантралюйце пастаянна, дзе знаходзяцца вашы дзеці. Не забывайце, што асаблівую іх увагу выклікаюць закінутыя памяшканні і пабудовы, гульні ў якіх могуць прывесці да бяды, – адзначыла яна.

Аб небяспецы прыроднага газу пры неасцярожным карыстанні і грэбаванні патрабаваннямі правілаў бяспекі расказаў Пётр Горбач. Ён нагадаў аб неабходнасці штогадовай праверкі газавага абсталявання і дымаходаў з адзнакай у адпаведных журналах, заклікаў не пакідаць без нагляду газавыя пліты, перад выхадам з дому перакрываць падачу газу да пліты.

Дзмітрый Баравік, падводзячы вынікі выступленняў, канстатаваў той факт, што часта прычынай надзвычайнай сітуацыі становіцца тое, што мы лічым нязначнымі дробязямі: не перагарэлыя да канца дровы ў печы, не выключаны з разеткі электрапрыбор, выкарыстанне лёгкаўзгаральных рэчаў побач з крыніцай агню. Усяго гэтага можна пазбегнуць, калі строга прытрымлівацца правілаў бяспекі. Таксама Дзмітрый Расціслававіч нагадаў, што, нягледзячы на павелічэнне светлавога дня, пешаходы, якія рухаюцца ў цёмны час сутак, павінны абазначыць сябе святлоадлюстроўваючымі элементамі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

У банкаўскай сферы раёна – новы кіраўнік

6 кастрычніка 2026 года начальнікам цэнтра банкаўскіх паслуг № 422 у горадзе Дзятлаве рэгіянальнай дырэкцыі…

7 часов ago

Гісторыі розныя, праблема аднолькавая

У Парэцкім сельвыканкаме прайшло пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным кірмашом…

8 часов ago

В Гродно чествовали работников культуры со всего региона

Эти люди ежедневно создают праздничную атмосферу. Накануне профессионального праздника состоялась торжественная церемония награждения лучших представителей…

8 часов ago

В Дятловском районе потеплеют батареи

Как отметили в Дятловском РУП ЖКХ, с сегодняшнего дня в районе начинается отопительный период. В…

9 часов ago

«Молодежь за безопасность»: марафон «112 добрых дел» открыли юные спасатели Новоельни

В Дятловском районе дан старт профилактической акции «Молодежь за безопасность». Первый этап традиционно прошел под…

9 часов ago

Белорусские аграрии накопали более 2,4 млн тонн сахарной свеклы

По оперативным данным, сахарная свекла убрана с 48% площадей, накопано 2432 тыс. т корнеплода средней…

11 часов ago