Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

У аграгарадку Круцілавічы прайшоў сельскі сход пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага, у час якога абмеркавалі пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджанне пажараў і гібелі людзей на іх, іншыя надзённыя тэмы.

Старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ігар Кухарэвіч абазначыў найбольш актуальныя для мясцовасці праблемы, заклікаў землякоў быць уважлівымі адзін да аднаго і выконваць патрабаванні бяспекі як на рабоце, так і дома.

Начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык адзначыў, што ў Гродзенскай вобласці назіраецца істотны рост пажараў у параўнанні  з мінулым годам, на Дзятлаўшчыне таксама. Сёлета ў нашым раёне адбылося ўжо чатыры пажары, загінуў адзін чалавек. У большасці выпадкаў прычынай стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні: чацвёра пацярпелых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Ён нагадаў, што дзейсным сродкам зберагчы жыццё і маёмасць у выпадку пажару з’яўляецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік, для пэўных катэгорый грамадзян ён усталёўваецца з вывадам на фасад.

Важна не толькі мець дома такую прыладу, але і своечасова мяняць элемент сілкавання. У ходзе работы аглядавых груп ратаўнікі дапамагаюць гэта зрабіць адзінокім грамадзянам і тым, хто жыве адзінока.

– Нягледзячы на невялікае зацішша з-за дажджоў, вострай застаецца праблема выпальвання сухой расліннасці, у выніку чаго знішчаецца маёмасць, наносіцца шкода прыродзе і нават гінуць людзі. Каб страціць усё, часам дастаткова пакінуць вогнішча без нагляду на адну хвіліну, – адзначыў Сяргей Сяргеевіч.

Ён запрасіў дзятлаўчан далучацца да акцыі “За бяспеку разам!”, якая прадоўжыцца ў Беларусі да 4 красавіка.

Начальнік раёна газазабеспячэння Юрый Ганчар нагадаў асноўныя правілы абыходжання з газакарыстальным абсталяваннем, аб неабходнасці яго своечасовай замены, падкрэсліў, што ўстаноўку, падключэнне газавага абсталявання, як і шэраг іншых працэдур, звязаных з газавай гаспадаркай, маюць права праводзіць толькі спецыялісты арганізацыі.

Дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык расказала аб тым, якая дапамога аказваецца пажылым грамадзянам, якую частку клопатаў аб іх бяруць на сябе дзяржаўныя ўстановы, а што належыць выконваць дарослым дзецям.

Не менш актуальнай у час школьных канікулаў застаецца тэма бяспечнага баўлення вольнага часу дзецьмі і адказнасці бацькоў за іх. Спецыяліст аддзела адукацыі Таццяна Сіўко расказала, што, на жаль, з кожным годам усё большую трывогу выклікае праблема гвалту ў сям’і, яна не абышла і Дзятлаўшчыну. Спецыяліст заклікала быць уважлівымі і спагадлівымі, асабліва да дзяцей, не праходзіць міма чужой бяды.

– Калі вы бачыце, што дзеці знаходзяцца ў складанай сітуацыі або не маюць належных умоваў для жыцця, не маўчыце, паведамляйце аб гэтых фактах у аддзел адукацыі райвыканкама або сацыяльную службу.

Аляксандр Бараноўскі падвёў вынік сустрэчы, засяродзіў увагу на актуальнай тэме навядзення парадку на зямлі, заклікаў рабіць гэта цывілізаванымі спосабамі, не дапускаючы ўзгарання сухой расліннасці, не спальваць смецце ў ветранае надвор’е. 

– У раёне ёсць населеныя пункты, дзе няма жыхароў або жывуць толькі пажылыя грамадзяне, якія не могуць самастойна прывесці ў парадак іх тэрыторыю. Не забывайце наведваць малую радзіму, бацькоўскі дом, калі нават не жывяце там, наводзіць парадак, дапамагаць старастам і работнікам сельвыканкама падтрымліваць тэрыторыю раёна ў чысціні і дагледжанасці, – адзначыў Аляксандр Станіслававіч.  

Ён звярнуў увагу на тое, што супрацоўнікі АУС райвыканкама прадаўжаюць фіксаваць факты тэлефоннага махлярства, у выніку такіх здарэнняў людзі страчваюць усе свае грошы і нават бяруць крэдыты для гэтай мэты. Дапамога пажылым людзям таксама застаецца ў цэнтры ўвагі.

– Прашу вас не быць абыякавымі да праблем пажылых грамадзян, па-суседску дапамагаць ім у бытавых момантах і не дапускаць жорсткага абыходжання дарослых дзяцей са сваімі састарэлымі бацькамі, на ўтрыманні якіх знаходзяцца. Аб такіх дзеяннях павінны ведаць старшыня сельвыканкама і органы правапарадку, каб мець магчымасць дапамагчы такім грамадзянам.  

Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з дакументальным фільмам МНС аб праблеме спальвання сухой расліннасці і атрымалі памяткі з правіламі пажарнай бяспекі ад супрацоўнікаў Дзятлаўскага РАНС.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#МЧС #власть

Похожие публикации