Чарговы раз віншаванні прымалі камбайнеры і вадзіцелі СГФ “АграМілк”, якія дасягнулі тысячнага і двухтысячнага рубяжа ва ўборачнай кампаніі-2026.

Каб павіншаваць хлебаробаў, на поле прыбылі дырэктар РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” Вадзім Худык, старшыня Гродзенскага абласнога савета “Белхімпрафсаюз” Людміла Лісоўская, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” Святлана Кітурка, кіраўнік філіяла “АграМілк” Павел Веляпольскі.
Яны павіншавалі аграрыяў з важкімі вынікамі, пажадалі поспехаў у працы, моцнага здароўя і новых перамог.








Дыпломамі і грашовымі прэміямі былі ўзнагароджаны “двухтысячнікі” – камбайнавы экіпаж Руслана Міклаша і Віктара Ёды, вадзіцелі Аляксандр Бяляўскі, Арцём Бандарэнка, Андрэй Бранкоўскі; “тысячнікі” – экіпажы Руслана Палуносіка і Мікалая Харошкі, Івана Абухава і Івана Рака, Аляксандра Радзько і Дзмітрыя Кучынскага.

За высокі прафесіяналізм і актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі 2026 года механізатары і вадзіцелі СГФ “АграМілк” атрымалі грашовыя сертыфікаты ад рэспубліканскага камітэта “Белхімпрафсаюз”.

Наталля АВЯРЧУК
Фота прадастаўлены ўдзельнікамі мерапрыемства
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае